Дэпутат Еўрапейскага парламента

Дэпутат Еўрапейскага парламента — асоба, выбраная ў Еўрапейскі парламент. У самым пачатку працы Еўрапарламента еўрапарламентарыі прызначаліся краінамі-членамі з дэпутатаў нацыянальных парламентаў. Аднак з 1979 года парламентарыі абіраюцца прамым усеагульным галасаваннем. Кожная краіна сама выбірае спосаб абрання кандыдатаў. У цяперашні час усе дзяржавы выкарыстоўваюць розныя формы прапарцыянальнай выбарчай сістэмы.

Пачынаючы з выбараў, праведзеных у маі 2014 года, колькасць еўрапарламентарыяў узрасла і склала 751 чалавек, ад кожнай краіны-члена ад 6 да 96 еўрадэпутатаў. У лютым 2018 года Еўрапейскі парламент прагаласаваў за скарачэнне ліку дэпутатаў Еўрапарламента з 751 да 705, калі Злучанае Каралеўства выйдзе з Еўрапейскага Саюзу[1].

Колькасць дэпутатаў паводле краін[2]

правіць
Краіна Колькасць
  Германія 96
  Францыя 79
  Італія 76
  Іспанія 59
  Польшча 52
  Румынія 33
  Нідэрланды 29
  Бельгія 21
  Грэцыя 21
  Партугалія 21
  Венгрыя 21
  Чэхія 21
  Швецыя 21
  Аўстрыя 19
  Балгарыя 17
  Данія 14
  Славакія 14
  Фінляндыя 14
  Ірландыя 13
  Харватыя 12
  Літва 11
  Латвія 8
  Славенія 8
  Эстонія 7
  Кіпр 6
  Люксембург 6
  Мальта 6
Агулам 705

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць