Жэронімуш
Кляштар еранімітаў у Лісабоне, Жэронімуш (парт.: Mosteiro dos Jerónimos) — самы грандыёзны помнік познегатычнага мануэлінскага стылю партугальскай архітэктуры. Знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны чалавецтва. Кляштарныя будынкі раскінуліся ў лісабонскім прадмесці Санта-Марыя-дэ-Белен (Віфлеем) непадалёк ад аднайменных вежы і палаца.
Славутасць | |
Жэронімуш | |
---|---|
парт.: Mosteiro dos Jerónimos | |
38°41′52″ пн. ш. 9°12′20″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Patriarchate of Lisbon[d] |
Ордэнская прыналежнасць | ераніміты[d] |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура і мануэліна |
Архітэктар | Дыёгу дэ Бойтака[d], Diego de Torralva[d] і Nicolau Chanterene[d] |
Дата заснавання | 1502 |
Сайт | mosteirojeronimos.pt (англ.) (парт.) |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Monastery of the Hieronymites and Tower of Belém in Lisbon (Кляштар еранімітаў і вежа Белен у Лісабоне) |
|
Спасылка | № 263 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iii, vi |
Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Уключэнне | 1983 (7-я сесія) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваны Генрыхам Мараплаўцам у 1450 г., кляштар непарыўна звязаны з гісторыяй Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Менавіта тут Васка да Гама і яго спадарожнікі правялі ў малітве ноч перад адплыццём у бок Індыі. Будаўніцтва вялося на грошы, выгандлёваныя ад перапродажу індыйскіх спецый, з 1502 па 1520 і з 1550 па 1580 гг., а затым быў адноўлены ў XIX ст.
Апроч каралёў Мануэла I і Жуана III, у кляштары пахаваны Васка да Гама, Камоэнс і Фернанда Песоа.
13 снежня 2007 года ў кляштары падчас саміту лідараў краін-членаў Еўрапейскага саюза, які праходзіў у ім, быў падпісаны Лісабонскі дагавор.
У заходнім крыле кляштара знаходзіцца Нацыянальны археалагічны музей.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ а б http://www.wikilovesmonuments.org.pt/
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жыронімуш