Зальцкамергут (ням.: Salzkammergut) — гістарычная вобласць у Аўстрыі на ўсходзе ад Зальцбурга, на тэрыторыі федэральных земляў Верхняя Аўстрыя (72 %), Зальцбург (12 %) і Штырыя (16 %). Багаты азёрамі горны край у даліне ракі Траўн — традыцыйнае месца турызму. Назва Зальцкамергут, літаральна маёмасць Салянай палаты, нагадвае пра часы, калі навакольныя саляныя шахты кіраваліся імперскай адміністрацыяй з Вены. У 1997 годзе раён горада Гальштат і гара Дахштайн увайшлі ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, як па крытэрыі выключнага прыроднага ландшафту, так і за яго ролю ў развіцці чалавецтва — саляныя шахты Зальцкамергута распрацоўваліся, пачынаючы з другога тысячагоддзя да н.э.

Зальцкамергут
ням.: Salzkammergut
Дата заснавання / стварэння 2002
Выява
Возера Альмзэ у Зальцкамергуце
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Арганізацыйна-прававая форма Gesellschaft mit beschränkter Haftung[d]
Размяшчэнне штаб-кватэры
Мяжуе з Зальцбург[d]
Плошча
  • 28 446 га
Афіцыйны сайт salzkammergut.at
Зальцкамергут (Аўстрыя)
Зальцкамергут
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 806
рус.англ.фр.

Геаграфія

правіць

Ландшафт вобласці вызначае рачная сістэма Траўна з 76 вялікімі і малымі азёрамі, і горы, якія атачаюць яе — Дахштайн, Мёртвыя горы і Пячорныя горы. Тры асноўныя ландшафты Зальцкамергута — альпійскія перадгор’і (поўнач), сярэднегор’е (Mittelgebirge), складзенае флішавымі пародамі, і ўласна альпійскае высакагор’е, складзенае вапняковымі пародамі. Зальцкамергут быў сфармаваны ледавіком, ізаляваныя ўчасткі якога падчас апошняга пацяплення ўтварылі азёры і высакагорныя балоты. У вапняковых горных масівах распаўсюджаны пячоры, у тым ліку пячора Хірлац агульнай даўжынёй 96 км.

Гісторыя

правіць
 
Гальштат і Гальштацкае возера

Найстаражытная культура чалавека, вядомая ў Зальцкамергуце — мондзэйская культура, датаваная 3600-3300 гг. да н.э. Мондзэйскія пасяленцы будавалі хаты на вадзе і ўмелі апрацоўваць медзь. Добра вывучана Гальштацкая археалагічная культура, 900—400 гг. да н.э. Названая па Гальштаце ў Зальцкамергуце, гэта культура шырока прадстаўлена ад паўночнай Францыі да Албаніі (варыянт гальштацкай культуры ў Венгрыі і ў Заходняй Украіне вядомы як Гава-галіградская культура).

З сярэдзіны XV стагоддзя раён саляных шахт — ва ўласнасці дому Габсбургаў, сама ж назва Зальцкамергут упершыню згадана ў 1656. У XVIII—XIX стагоддзі аўстрыйская дзяржава падтрымлівала прыбытковую саляную манаполію, увесь час прыразаючы да Зальцкамергута новыя лясныя ўгоддзі — саляварні патрабавалі паліва. Сучасныя межы вобласці ўсталяваліся толькі ў сярэдзіне XX стагоддзя.

Азёры і гарады

правіць
 
Обертраўн, краявід з вышынь Хоэ Дахштайн

У склад Зальцкамергута ўваходзіць дзесяць раёнаў:

Спасылкі

правіць