Карл II (эрцгерцаг Аўстрыі)
Карл II (ням.: Karl II. Franz von Innerösterreich; 3 чэрвеня 1540, Вена — 10 ліпеня 1590, Грац) — эрцгерцаг Аўстрыйскі, кіраўнік Унутранай Аўстрыі з 1564 года. Належаў да Штырыйскай лініі Габсбургаў (Штырыя была цэнтрам герцагства Унутраная Аўстрыя).
Карл II | |
---|---|
Нараджэнне |
3 чэрвеня 1540[1][2] |
Смерць |
10 ліпеня 1590[1][2] (50 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Габсбургі |
Бацька | Фердынанд I Габсбург[4] |
Маці | Ганна Ягелонка[4] |
Жонка | Марыя Ганна Баварская[4][5] |
Дзеці | Фердынанд II Габсбург, Ганна Аўстрыйская, Марыя Крысціна Аўстрыйская[d], Кацярына Рэната Аўстрыйская[d], Грэгорыя Максімільяна Аўстрыйская[d][6], Элеанора Аўстрыйская[d], Максімільян Эрнст Аўстрыйскі[d], Маргарыта Аўстрыйская[4], Леапольд V Аўстрыйскі[d], Канстанцыя Габсбург, Марыя Магдаліна Аўстрыйская[d], Карл Аўстрыйскі[d], Ferdinand von Habsburg[d][6], Elisabeth Erzherzogin von Österreich[d][6] і Karl Erzherzog von Österreich[d][6] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьТрэці сын імператара Фердынанда I і яго жонкі Ганны Багемскай і Венгерскай.
Герцаг першапачаткова міралюбіва адносіўся да пратэстантаў. У 1572 годзе Карл II узаконіў у краіне свабоду веравызнання і Грац стаў цэнтрам пратэстанцкага руху ўсёй Унутранай Аўстрыі. Аднак ужо ў 1573 годзе ён запрасіў у Штырыю езуітаў, якія ў 1586 годзе заснавалі Каталіцкі Грацкі ўніверсітэт. Сын і спадчыннік Карла II Фердынанд II працягнуў барацьбу з пратэстантамі і выгнаў са Штырыі пратэстанцкіх прапаведнікаў.
Сям'я
правіцьУ 1571 годзе ён ажаніўся с сваёй пляменніцай Марыяй Ганнай Баварскай (1551—1608), дачкой герцага Баварскага Альбрэхта V і Ганны Аўстрыйскай. Дзеці:
- Фердынанд (1572),
- Ганна (1573—1598), жонка караля Польшчы Жыгімонта III,
- Марыя Крысціна (1574—1621), жонка Жыгімонт Баторы,
- Катарына (1576—1595),
- Елізавета (1577—1586),
- Фердынанд (1578—1637), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд II,
- Карл (1579—1580),
- Грэгорыя (1581—1597),
- Элеанора (1582—1620),
- Максіміліян Эрнст (1583—1616),
- Маргарыта (1584—1611), жонка караля Іспаніі Філіпа III,
- Леапольд (1586—1632), эрцгерцаг Аўстрыйскі, жанаты з Клаўдзіяй Медычы,
- Канстанцый (1588—1631), другая жонка караля Польшчы Жыгімонта III,
- Марыя Магдалена (1589—1631), жонка Козіма II Медычы,
- Карл (1590—1624), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна, біскуп.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Karl II Erzherzog von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Karl II. von Innerösterreich // Salzburgwiki
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Karl II. von Steiermark // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 6. — S. 358.
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл II, эрцгерцаг Аўстрыйскі