Неф
Неф (фр.: nef ад лац.: navis) — выцягнутая ад увахода да алтара прастора храма, радзей цывільнага будынка, абмежаваная па баках радамі слупоў, калон або аркадай. Упоперак нефы падзяляюцца на асобныя травеі.
Дзяленне інтэр’ера на нефы ўзнікла ў старажытнагрэчаскіх храмах. У старажытнарымскай архітэктуры з шэрагу паралельных нефаў складаліся інтэр’еры цывільных будынкаў — базілік. З 4 стагоддзя тып базілікі быў запазычаны для хрысціянскіх храмаў, неф становіцца распаўсюджаным элементам хрысціянскай архітэктуры.
Гл. таксама
правіцьНеф на Вікісховішчы |