Паталогія
Паталогія (ад грэч. Παθος — пакута, боль, хвароба і грэч. λογος — вучэнне) — навука, якая вывучае заканамернасці ўзнікнення, развіцця і вынікі хвароб; тэарэтычная аснова медыцыны.
Дае магчымасць выявіць сутнасць хваробы, яе функцыянальныя і структурныя праявы, вызначыць прынцыпы прафілактыкі і лячэння.
Найбольш агульныя прычыны і заканамернасці паталагічных працэсаў (алергіі, атрафіі, гарачкі, дыстрафіі, запалення, некрозу, парушэнняў лімфа- і кровазвароту) вывучае агульная паталогія, канкрэтныя хваробы — асобная паталогія.
Падзяляецца на паталагічную анатомію і паталагічную фізіялогію.
У біялогіі адносіцца да даследавання структурных і функцыянальных змяненняў у клетках, тканках і органах пры захворваннях. У медыцыне слова паталогія — часта сінонім захворвання.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).