Патрыс Гіём Атаназ Талон (фр.: Patrice Guillaume Athanase Talon; нар. 1 мая 1958, Віда) — бенінскі бізнесмен, прэзідэнт Беніна з 6 красавіка 2016 года.

Патрыс Талон
прэзідэнт Беніна[d]
з 6 красавіка 2016
Папярэднік Яі Боні
Нараджэнне 1 мая 1958(1958-05-01)[1][2] (66 гадоў)
Жонка Claudine Talon[d]
Дзеці Lionel Talon[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Талон паходзіць з народнасці фон і нарадзіўся ў горадзе Віда (Бенін). Ён атрымаў ступень бакалаўра ў Дакары, Сенегал.

Вядомы як «кароль бавоўны» з-за свайго ўдзелу ў баваўнянай прамысловасці, быў прыхільнікам прэзідэнта Яі Боні, фінансаваў яго выбарчыя кампаніі ў 2006 і 2011 гадах. За гэта яму дазволілі выкупіць у 2008 годзе баваўняную вытворчасць у дзяржаўнай сельгаскарпарацыі Санапра. У 2011 годзе, за два месяцы да выбараў, Талон атрымаў кантроль над портам Катану (гадавы даход порта супастаўны з бюджэтам усяго Беніна).

Аднак пасля выбараў 2011 года быў абвінавачаны ва ўдзеле ў змове з мэтай забіць Яі Боні і бег у Францыю ў 2012 годзе. Пасля ён быў памілаваны ў 2014 годзе.

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Зноскі

  1. Patrice Talon // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Patrice Talon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.