Калахары

(Пасля перасылкі з Пустыня Калахары)

Калахары — пустыня ў Паўднёвай Афрыцы ў межах дзяржаў Батсвана, ПАР і Намібія. У апошні час, за кошт павелічэння плошчы, урываецца на тэрыторыю Анголы, Зімбабвэ і Замбіі. Плошча Калахары складае каля 600 тыс. км². Клімат Калахары арыдны з летнім максімумам ападкаў і мяккай зімой, прычым арыднасць павялічваецца да паўднёвага ўсходу. Ападкі (да 500 мм) — да летняга перыяду (лістапад — красавік), але іх велічыня значна вагаецца як у часе, так і па плошчы. Калахары — адзін з самых гарачых раёнаў Паўднёвай Афрыкі. Сярэдняя максімальная тэмпература — +29 °C, а сярэдняя мінімальная — +12 °C, выпарэнне 3 тыс. мм.

Калахары на карце пазначана чырвоным

Нефармальнай сталіцай Калахары лічаць горад на захадзе Батсваны — Ганзі.

Спасылкі

правіць