У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Са́гі (стар.-сканд.: sögur) — апавядальная форма старажытна-скандынаўскага і стараражытна-ірландскага эпасу; гістарычныя і легендарна-міфічныя апавяданні пра багоў і герояў у прозе, часта з вершаванымі ўстаўкамі.

Сага аб Ньялі ў рукапісе

Найбольшую гістарычную каштоўнасць маюць ісландскія сагі, якія першапачаткова існавалі ў выглядзе вусных паданняў, а ў ХІІ ст. пачалі запісвацца на лацінскай мове ісландскімі каталіцкімі манахамі. Ісландскія сагі ўмоўна падзяляюць на: каралеўскія (гістарычна найбольш верагодныя, створаны ў ХІІ—ХІІІ ст. і апісваюць падзеі Х—ХІ ст. у Нарвегіі), сагі пра ісландцаў (запісаны не раней за ХІІІ ст. і апавядаюць пра падзеі Х—ХІ ст. у Ісландыі), сагі пра старажытныя часы (найменш верагодныя, злучаюць зерне гістарычнай ісціны з фантастычнымі апавяданнямі пра герояў і багоў скандынаўскага пантэона).

Апрача «вялікіх» сагаў вылучаюць татры (літаральна «пасмы») — невялікія ўстаўныя сагі.

Гл. таксама

правіць