Свята-Ефрасіннеўская царква (Радунь)
Свята-Ефрасіннеўская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці[1]. Знаходзіцца на вул. Чырвонаармейская.
Праваслаўны храм | |
Свята-Ефрасіннеўская царква | |
---|---|
54°03′09″ пн. ш. 24°59′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Радунь |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Воранаўскае |
Будаўніцтва | 2009—2015 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць22 лістапада 2000 года была зарэгістравана абшчына. У 2009 годзе настаяцелем храма стаў іерэй Мікалай Семашкевіч. Будаўніцтва храма было пачата з асвячэння месца і закладкі капсулы ў 2009 годзе, якое здзейсніў епіскап Арцемій.
У 2014 годзе былі скончаны будаўніцтва храма і яго ўнутранае аздабленне (тынкоўка, афарбоўка). У пачатку лістапада 2015 года былі ўстаноўлены купалы. 15 лістапада 2015 года адбылося асвячэнне храма архіепіскапам Арцеміем[2].
З 16 лістапада 2015 года настаяцелем храма з’яўляецца іерэй Яўген Шулейка.
Архітэктура
правіцьХрам будаваўся па тыпавым праекце, распрацаваным Воранаўскім райвыканкамам. Будынак храма блочна-цагляны і мае форму чатырохканцовага крыжа, увенчанага трыма купаламі[3].