ФК Шахцёр Салігорск
«Шахцёр» — беларускі футбольны клуб з горада Салігорска. Чэмпіён Беларусі (2005, 2020, 2021), уладальнік Кубка Беларусі (2004, 2014, 2019).
Шахцёр Салігорск | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | ЗАТ «Футбольны клуб „Шахцёр“» | ||
Заснаваны | 1961 | ||
Горад | Салігорск, Беларусь | ||
Стадыён |
«Будаўнік» Умяшчальнасць: 4200 |
||
Дырэктар | Дзмітрый Агееў | ||
Галоўны трэнер | Станіслаў Сувораў | ||
Чэмпіянат | Вышэйшая ліга | ||
2023 | 13 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
Гісторыя
правіцьКлуб заснаваны ў 1961 годзе. З 1969 года клуб гуляў у Першай лізе чэмпіянату БССР. З 1992 года — у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
У пачатку сезона 2021 фан-рух «Шахцёра» адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].
У сезоне 2022 года каманда фінішавала ў чэмпіянаце на першым месцы. 30 студзеня 2023 года ў клубе адбыліся ператрусы, быў затрыманы дырэктар Аляксандр Марчанка. Пазней стала вядома, што Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[2]. 11 мая 2023 года Беларуская федэрацыя футбола па выніках справы па дагаварным матчам пакарала «Шахцёр»: клуб быў пазбаўлены чэмпіёнства 2022 года, 30 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 20 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года, атрымаў штраф; дыскваліфікацыі і штрафы таксама атрымалі прадстаўнікі клуба Аляксандр Уладзіміравіч Марчанка і Уладзімір Нідэргаус, футбаліст Мікіта Корзун; таксама быў ануляваны вынік матча 30-га тура 2022 года з бабруйскай «Белшынай» (4:1), абедзвюм камандам прысуджаны тэхнічныя паражэнні (-:-)[3]. У той жа дзень клубу было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі УЕФА, з-за чаго ён быў пазбаўлены права ўдзельнічаць у Лізе чэмпіёнаў[4]. 22 мая 2023 года «Шахцёр» быў пазбаўлены яшчэ 5 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года[5]. У выніку каманда адразу апынулася ў канцы табліцы, пазней з-за нявыплат былым ігракам на «Шахцёр» былі накладзены забароны на трансферы, многія ігракі летам 2023 года пакінулі клуб. Тым не меней, нягледзячы на пагаршэнне вынікаў, каманда засталася баяздольнай і перагнала ў табліцы мінскі «Энергетык-БДУ» і бабруйскую «Белшыну», скончыўшы сезон на 13-м месцы з 15.
Дасягненні
правіцьБССР
правіць- Пераможца Кубка БССР (3): 1985, 1986, 1988
Рэспубліка Беларусь
правіцьЦяперашні склад
правіцьСтанам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[6].
|
|
Ігракі ў арэндзе
правіць
|
Трэнерскі штаб
правіць- Станіслаў Сувораў (нар. 1993) — галоўны трэнер
- Аляксандр Лісоўскі (нар. 1975) — старшы трэнер
- Аляксандр Валадзько (нар. 1986) — трэнер
- Арцём Саматошанка (нар. 1991) — трэнер брамнікаў
Рэзервовы склад
правіцьУ сезоне 2024 рэзервовая каманда пад назвай «Шахцёр-2» выступае ў Першай лізе.
Статыстыка выступленняў
правіць«Шахцёр» у Чэмпіянаце і Кубку Беларусі | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
1992 | Першая (Д1) | 11 | 15 | 5 | 3 | 7 | 15–17 | 13 | 1/8 фіналу | |
1992/93 | Першая (Д1) | 11 | 32 | 8 | 10 | 14 | 19–34 | 26 | 1/16 фіналу | |
1993/94 | Першая (Д1) | 13 | 30 | 5 | 11 | 14 | 21–39 | 21 | Чвэрцьфінал | |
1994/95 | Першая (Д1) | 14 | 30 | 5 | 10 | 15 | 22–41 | 20 | 1/16 фіналу | |
1995 | Першая (Д1) | 13 | 15 | 4 | 4 | 7 | 12–20 | 16 | Чвэрцьфінал | |
1996 | Першая (Д1) | 11 | 30 | 8 | 5 | 17 | 29–50 | 29 | 1/16 фіналу | |
1997 | Першая (Д1) | 16[заўв 2] | 30 | 6 | 6 | 18 | 22–53 | 24 | 1/8 фіналу | |
1998 | Вышэйшая (Д1) | 11 | 28 | 8 | 6 | 14 | 33–54 | 30 | 1/8 фіналу | Змена назваў ліг |
1999 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 30 | 18 | 5 | 7 | 58–30 | 59 | 1/16 фіналу | |
2000 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 30 | 15 | 9 | 6 | 47–29 | 54 | Чвэрцьфінал | |
2001 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 26 | 13 | 7 | 6 | 43–24 | 46 | Паўфінал | |
2002 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 26 | 15 | 6 | 5 | 41–23 | 51 | 1/8 фіналу | |
2003 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 30 | 19 | 7 | 4 | 60–23 | 64 | Пераможца | |
2004 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 30 | 19 | 8 | 3 | 55–21 | 65 | 1/8 фіналу | |
2005 | Вышэйшая (Д1) | 1 | 26 | 19 | 6 | 1 | 59–14 | 63 | Фіналіст | |
2006 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 26 | 16 | 3 | 7 | 50–31 | 51 | Чвэрцьфінал | |
2007 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 26 | 12 | 8 | 6 | 41–27 | 44 | Фіналіст | |
2008 | Вышэйшая (Д1) | 4 | 30 | 15 | 6 | 9 | 50–35 | 51 | Фіналіст | |
2009 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 26 | 10 | 8 | 8 | 33–28 | 38 | Паўфінал | |
2010 | Вышэйшая (Д1) | 2 | 33 | 19 | 9 | 5 | 51–23 | 66 | Паўфінал | |
2011 | Вышэйшая (Д1) | 2 | 33 | 17 | 10 | 6 | 46–24 | 61 | 1/8 фіналу | |
2012 | Вышэйшая (Д1) | 2 | 30 | 18 | 7 | 5 | 59–24 | 61 | Чвэрцьфінал | |
2013 | Вышэйшая (Д1) | 2 | 32 | 17 | 8 | 8 | 44–26 | 58 | Пераможца | |
2014 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 32 | 14 | 8 | 10 | 35–28 | 50 | Фіналіст | |
2015 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 26 | 14 | 7 | 5 | 47–27 | 49 | Чвэрцьфінал | |
2016 | Вышэйшая (Д1) | 2 | 30 | 17 | 8 | 5 | 46–20 | 59 | Фіналіст | |
2017 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 30 | 20 | 5 | 5 | 52–22 | 65 | Чвэрцьфінал | |
2018 | Вышэйшая (Д1) | 2 | 30 | 19 | 7 | 4 | 45–14 | 64 | Пераможца | |
2019 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 30 | 20 | 5 | 5 | 59–21 | 65 | Паўфінал | |
2020 | Вышэйшая (Д1) | 1 | 30 | 17 | 8 | 5 | 57–21 | 59 | Паўфінал | |
2021 | Вышэйшая (Д1) | 1 | 30 | 24 | 3 | 3 | 62–18 | 75 | 1/8 фіналу | |
2022 | Вышэйшая (Д1) | 1[заўв 1] | 30 | 19 | 5 | 6 | 51–16 | 62[заўв 3] | Чвэрцьфінал | |
2023 | Вышэйшая (Д1) | 13 | 28 | 13 | 5 | 10 | 50–40 | 9[заўв 4] | Чвэрцьфінал |
«Шахцёр» у еўракубках | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сезон | Кубак | Раўнд | Клуб | Першыя матчы | Адказныя матчы | Вынік | ||
2001—2002 | Кубак УЕФА | Кв. раўнд | ЦСКА (Сафія) | 1:2 (Х) | 1:3 (Г) | 2:5 | ||
2003 | Кубак Інтэртота | 1 раўнд | Ома Таўн | 1:0 (Х) | 7:1 (Г) | 8:1 | ||
2 раўнд | Цібалія (Вінкаўцы) | 1:1 (Х) | 2:4 (Г) | 3:5 | ||||
2004—2005 | Кубак УЕФА | 1 к/р | Ністру (Атач) | 1:1 (Г) | 1:2 (Х) | 2:3 | ||
2006—2007 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Шыракі Брыег | 0:1 (Х) | 0:1 (Г) | 0:2 | ||
2007 | Кубак Інтэртота | 1 раўнд | Арарат (Ерэван) | 4:1 (Х) | 0:2 (Г) | 4:3 | ||
2 раўнд | Чарнаморац (Адэса) | 2:4 (Г) | 0:2 (Х) | 2:6 | ||||
2008 | Кубак Інтэртота | 1 раўнд | Краковія (Кракаў) | 2:1 (Г) | 3:0 (Х) | 5:1 | ||
2 раўнд | Штурм (Грац) | 0:2 (Г) | 0:0 (Х) | 0:2 | ||||
2011—2012 | Ліга Еўропы | 2 к/р | Вэнтспілс | 0:1 (Х) | 2:3 (Г) | 2:3 | ||
2012—2013 | Ліга Еўропы | 2 к/р | Рыд | 1:1 (Х) | 0:0 (Г) | 1:1 (в.г. 0:1) | ||
2013—2014 | Ліга Еўропы | 2 к/р | Мілсамі (Аргееў) | 1:1 (Х) | 1:1, пен. 2:4 (Г) | 2:2 (пен. 2:4) | ||
2014—2015 | Ліга Еўропы | 2 к/р | Дэры Сіці | 1:0 (Г) | 5:1 (Х) | 6:1 | ||
3 к/р | Зюлтэ-Варэгем | 5:2 (Г) | 2:2 (Х) | 7:4 | ||||
Плэй-оф | ПСВ (Эйндхавен) | 0:1 (Г) | 0:2 (Х) | 0:3 | ||||
2015—2016 | Ліга Еўропы | 1 к/р | Гленавон (Лурган) | 2:1 (Г) | 3:0 (Х) | 5:1 | ||
2 к/р | Вольфсберг | 0:1 (Х) | 0:2 (Г) | 0:3 | ||||
2016—2017 | Ліга Еўропы | 1 к/р | Рунавік | 2:0 (Г) | 5:0 (Х) | 7:0 | ||
2 к/р | Дамжале | 1:1 (Х) | 1:2 (Г) | 2:3 | ||||
2017—2018 | Ліга Еўропы | 1 к/р | Судува (Марыямпале) | 0:0 (Х) | 1:2 (Г) | 1:2 | ||
2018—2019 | Ліга Еўропы | 1 к/р | Конас Кі Номадс | 3:1 (Г) | 2:0 (Х) | 5:1 | ||
2 к/р | Лех (Познань) | 1:1 (Х) | 1:3 (Г) | 2:4 | ||||
2019—2020 | Ліга Еўропы | 1 к/р | Хіберніянс | 1:0 (Г) | 1:0 (Х) | 2:0 | ||
2 к/р | Эсб’ерг | 2:0 (Х) | 0:0 (Г) | 2:0 | ||||
3 к/р | Тарына | 0:5 (Г) | 1:1 (Х) | 1:6 | ||||
2020—2021 | Ліга Еўропы | 1 к/р | Сфынтул Георгэ (Суручэнь) | 0:0, пен. 1:4 (Х) | — | 0:0 (пен. 1:4) | ||
2021—2022 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Лудагорац (Разград) | 0:1 (Г) | 0:1 (Х) | 0:2 | ||
2021—2022 | Ліга канферэнцый | 2 к/р | Фола (Эш) | 1:2 (Х) | 0:1 (Г) | 1:3 | ||
2022—2023 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Марыбар | 0:0 (Г) | 0:2 (Х) | 0:2 | ||
2022—2023 | Ліга канферэнцый | 3 к/р | ЧФР (Клуж) | 0:0 (Х) | 0:1 (Г) | 0:1 |
«Шахцёр» у неафіцыйных турнірах | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сезон | Кубак | Раўнд | Клуб | Вынік | ||||
2006 | Кубак чэмпіёнаў Садружнасці | Група D | Расія U-19 | 3:0 | ||||
Група D | Пюнік (Ерэван) | 0:2 | ||||||
Група D | Каўнас | 1:1 | ||||||
2011 | Кубак чэмпіёнаў Садружнасці | Група С | Балкан | 2:1 | ||||
Група С | Зеніт (Санкт-Пецярбург) | 1:1 | ||||||
Група С | Флора (Талін) | 6:0 | ||||||
1/4 фінала | Дынама (Кіеў) | 2:1 | ||||||
Паўфінал | Сконта (Рыга) | 2:1 | ||||||
Фінал | Інтэр (Баку) | 0:0 (пен. 5:6) |
Галоўныя трэнеры
правіць- Мікалай Касцюкевіч (1985—1993 — ?)
- Мікалай Гурчанкоў (сярэдзіна 1990-х)
- Іван Тупольскі (сярэдзіна 1990-х)
- Георгій Плотнікаў (сярэдзіна 1990-х)
- Канстанцін Афанасьеў (1996—1997)
- Іван Шчокін (1997 — студзень 2000)
- Мікалай Касцюкевіч (студзень 2000 — студзень 2002)
- Юрый Вяргейчык (студзень 2002 — май 2009)
- Анатоль Багавік (в. а. у маі — чэрвені 2009)
- Аляксей Вяргеенка (в. а. у чэрвені — верасні 2009; верасень — лістапад 2009)
- Эдуард Малафееў (лістапад 2009 — май 2010)
- Уладзімір Журавель (в. а. у красавіку — чэрвені 2010; чэрвень 2010 — снежань 2013)
- Сяргей Бароўскі (студзень 2014 — чэрвень 2015)
- Сяргей Нікіфарэнка (в. а. у чэрвені — жніўні 2015; жнівень 2015 — лістапад 2016)
- Алег Кубараў (снежань 2016 — ліпень 2017)
- Марак Зуб (ліпень 2017 — красавік 2018)
- Сяргей Ташуеў (красавік 2018 — лістапад 2019)
- Сяргей Нікіфарэнка (в. а. у лістападзе 2019)
- Юрый Вернідуб (лістапад 2019 — жнівень 2020)
- Станіслаў Сувораў (в. а. у верасні 2020)
- Раман Грыгарчук (верасень 2020 — ліпень 2021)
- Сяргей Гурэнка (ліпень — верасень 2021)
- Аляксей Бага (верасень — снежань 2021)
- Іван Біёнчык (снежань 2021 — красавік 2022)
- Сяргей Ташуеў (красавік — верасень 2022)
- Міліч Чурчыч (в. а. у верасні — снежні 2022)
- Аляксей Бага (снежань 2022 — снежань 2023)
- Станіслаў Сувораў (са снежня 2023)
Заўвагі
правіць- ↑ а б Клуб пазбаўлены чэмпіёнства 2022 года, 30 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 20 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года па выніках справы аб дагаварных матчах[3].
- ↑ Каманда заняла апошняе месца, але засталася ў найвышэйшым дывізіёне дзякуючы спыненню існавання двух вышэйшых клубаў.
- ↑ Вынік матча 30-га тура з бабруйскай «Белшынай» (4:1) быў ануляваны, абедзвюм камандам прысуджаны тэхнічныя паражэнні (-:-)[3].
- ↑ Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены 30 ачкоў у сувязі з арганізацыяй дагаварных матчаў, а таксама ажыцяўленнем неправамернага фінансавага стымулявання[3]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены яшчэ 5 ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[5].
Крыніцы
правіць- ↑ Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
- ↑ Не "договорняк", а стимулирование: матч с "Белшиной" ни при чем, но у "Шахтера" все равно большие проблемы. Что известно на данный момент? (руск.). football.by (31 студзеня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ а б в г Официально (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Решение Комитета по клубному лицензированию АБФФ (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ а б Заседание Комитета по клубному лицензированию АБФФ. Итоги (руск.). АБФФ (22 мая 2023). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Состав (руск.). Афіцыйны сайт «Шахцёра». Праверана 1 красавіка 2024.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт (руск.)
- Профіль на сайце globalsportsarchive.com (англ.)