Шчыльнасць насельніцтва
Шчыльнасць насельніцтва — лік жыхароў на адзінку плошчы, ключавы тэрмін дэмаграфіі. Як правіла, вылічваецца для адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, горада, краіны, іншай тэрыторыі ці для ўсяго свету.
Насельніцтва свету складае 6,8 млрд. чалавек, плошча паверхні Зямлі (разам: сушы і вады) — 510 млн. км². Такім чынам, сярэдняя шчыльнасць чалавечага насельніцтва планеты роўнае 13,3 чалавека на км². Калі ўлічваць плошчу толькі зямной сушы (150 млн. км²), шчыльнасць насельніцтва складзе 45,3 чалавек на км². Без уліку Антарктыды (дзе няма пастаяннага насельніцтва) — 50 чалавек чалавек на км². Прымаючы пад увагу той факт, што больш за палову паверхні зямной сушы складаецца з раёнаў неспрыяльных для пражывання чалавека, такіх як пустыні і высакагор'е, і што людзі імкнуцца сяліцца бліжэй да мора і крыніц пітной вады, самі па сабе прыведзеныя лічбы не даюць сапраўднай карціны шчыльнасці насельніцтва на планеце.
Самыя густанаселеныя тэрыторыі свету (чалавек на квадратны кіламетр):