(28978) Іксіён
Іксіён (стар.-грэч.: Ἰξίων) — аб’ект пояса Койпера. З’яўляецца адным з найбуйнейшых плутына (гэта значыць транснептунавым аб’ектам, арбіта якой падобная да арбіты Плутона). Як і Плутон, Іксіён знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе 2:3 з Нептунам (робіць два абароты вакол Сонца за той жа час, які неабходны Нептуну для трох абаротаў). Дыяметр Іксіёна складае 822 км Эксцэнтрысітэт арбіты — 0,2412. Вялікая паўвось арбіты — 39,5391 а. а. Афарбоўка аб’екта — умерана чырвоная, трохі чырваней, чым у Кваоара. Альбеда больш высокае (0,15) у параўнанні з класічнымі чырвонымі аб’ектамі — Кваоарам (0,10) і Варуной (0,04). Апошнія вынікі спектраскапіі паказваюць на тое, што паверхня Іксіёна складаецца з сумесі цёмнага вугляроду і таліна — гетэрапалімера, утворанага пры апраменьванні клатратаў вады і арганічных кампанентаў.
28978 Іксіён | ||||
---|---|---|---|---|
Адкрыццё | ||||
Першаадкрывальнік | Сера Талола | |||
Дата адкрыцця | 22 мая 2001 | |||
Арбітальныя характарыстыкі | ||||
Перыгелій | 30,0009 а. а. | |||
Афелій | 49,0773 а. а. | |||
Вялікая паўвось (a) | 39,5391 а. а. | |||
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) | 0.2412 | |||
Сідэрычны перыяд абарачэння | 249,95 гадоў | |||
Арбітальная скорасць (v) | км/з | |||
Сярэдняя анамалія (Mo) | 268,546° | |||
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 71,028° | |||
Чый спадарожнік | Сонца | |||
Фізічныя характарыстыкі | ||||
Памеры | >822 км | |||
Маса (m) | >5,8×1020 | |||
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) | 2,0? | |||
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) | 0,2297? м/с2 | |||
Другая касмічная скорасць (v2) | 0,4346? км/з | |||
Перыяд вярчэння (T) | ? | |||
Альбеда | 0,15 | |||
Вуглавы дыяметр | >5,8×1020 | |||
|
||||
|
Адкрыты 22 мая 2001 г., у 5 гад. 21 хвіл 24 с па Грынвічы, у чылійскай абсерваторыі Сера Талола (70W48, 30S10). Абвешчана пра адкрыццё 1 ліпеня 2001 г., у 3 гад. 44 хвіл па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтра малых планет (Сміцанаўская астрафізічная абсерваторыя, Кембрыдж, Масачусетс, ЗША). Абвешчана пра прысваенне імя «Іксіён» 28 сакавіка 2002 г., у 21 гад. 14 хвіл па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтра малых планет MPEC 2002-F64.
Нумар па каталогу малых планет: 28978.
Папярэдняе абазначэнне: 2001 KX76.
Аб’ект названы ў гонар цара Іксіёна са старажытнагрэчаскай міфалогіі.