Volkswagen Golf

мадэль аўтамабіля

Volkswagen Golf — кампактны сямейны аўтамабіль ад нямецкага аўтавытворцы Volkswagen, выпускаецца з 1974 года ў розных тыпах кузава: хэтчбек, кабрыялет, універсал. Ад пачатку вытворчасці прадстаўлена 8 пакаленняў Volkswagen Golf.

 
Volkswagen Golf I

Volkswagen Golf першага пакалення дэбютаваў вясной 1974 года. Рухавікі — аб'ёмам 1,1-1,8 л (50-112 к.с.). Вытворчасць хэтчбэкаў завяршылі ў 1983 годзе, кабрыялетаў — у 1993 годзе. Выпушчана 6 млн 720 тысяч асобнікаў.

 
Volkswagen Golf GTI

Volkswagen Golf GTI дэбютаваў восенню 1975 года на аўтасалоне ў Франкфурце. Пад капотам быў усталяваны рухавік 1,6 л з механічным упырскам паліва, які развіваў 110 к.с. пры 6100 аб/хв і паскараў хэтчбек да 100 км/г за 9 секунд, а максімальная хуткасць дасягала 182 км/г. Звонку версія GTI адрознівалася чырвонай акантоўкай радыятарнай рашоткі, спойлерам пад пярэднім бамперам і пашыральнікамі колавых арак з чорнага пластыку. У салоне з'явіўся тахометр, цэнтральная кансоль з дадатковымі прыборамі і булавешка рычага пераключэння перадач у выглядзе мячыка для гольфа[1].

У 1982 годзе на замену рухавіку 1,6 прыйшоў агрэгат 1,8 л (112 к.с.).

 
Volkswagen Citi Golf

У маі 1978 года пачаўся выпуск на заводзе ў Эйтэнхахе ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Машыны выраблялі выключна ў пяцідзверным варыянце. З пачаткам выпуску наступнага пакалення, першы Гольф застаўся ў вытворчасці ў якасці бюджэтнай мадэлі пад маркай City Golf.

У 1989 годзе аўтамабіль быў абноўлены. Рэстайлінгавыя машыны адрозніваліся новай рашоткай радыятара, таўсцейшымі бамперамі і выштампоўкай на задняй стойцы. З 1990 года прадавалася каля 15 000 адзінак у год, у 1995 годзе амаль 27 000 машын.

У 2003 годзе City Golf атрымаў новую прыборную панэль і руль ад Škoda Fabia.

21 жніўня 2009 года з канвеера сышоў апошні City Golf, агулам было выраблена 377 484 аўтамабілі[2].

Volkswagen Golf II


Volkswagen Golf III


Volkswagen Golf IV

Версію GTI адрознівалі шаснаццаціцалевыя колы BBS, а ў салоне спартыўныя крэслы Recaro. Рухавікі — бензінавыя рухавікі 1,8T (150-180 к.с.) і V5 2,3 (150-170 к.с.), а таксама турбадызель 1,9TDI (110-150 к.с.). У спісе опцый з'явілася аўтаматычная каробка перадач[1].

Cabriolet (1998–2002)

правіць
 
Volkswagen Golf Cabriolet (1998–2002)

Нягледзячы на фармальную прыналежнасць да чацвёртага пакалення, Golf IV Cabrio быў мадэрнізаваным кабрыялетам Golf трэцяга пакалення.

Бяспека

правіць

Аўтамабіль прайшоў краш-тэст паводле методыкі Euro NCAP у 1998 годзе.

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2001[3]
  Бяспека пасажыраў   25
  Бяспека пешаходаў      17
Пратэставаны аўтамабіль:
Volkswagen Golf 1.4, 5-дзв. хэтчбек
Volkswagen Golf V


Volkswagen Golf VI (2008–2013)

Volkswagen Golf VI пабудаваны на платформе PQ35 і з'яўляецца эвалюцыйным развіццём мадэлі папярэдняга пакалення. Шмат якія вузлы былі перапрацаваныя, палепшаная шумаізаляцыя, памяняўся набор рухавікоў і каробак перадач. Сямейства ўключала трох- і пяцідзверны хэтчбекі, а таксама ўніверсал Variant. У 2011 годзе з'явіўся кабрыялет. Паралельна вырабляўся высокі хэтчбек Golf Plus распрацаваны на базе пятага пакалення (у 2008-м яго таксама мадэрнізавалі, зрабіўшы падобным да Гольфа VI) і купэ-кабрыялет Eos.

Golf VI абсталёўвалі бензінавымі рухавікамі 1,2—2 л і дызельнымі 1,6 TDI (90 і 105 к.с.) і 2,0 TDI (110, 140 і 170 к.с.) серыі ЕА189.

"Зараджаныя" версіі былі прадстаўлены пярэднепрывадным Golf GTI і паўнапрывадным Golf R. На GTI ставіўся 2,0 TSI з сямейства ЕА888 (магутнасць 211 к.с.). Golf GTI Edition 35 (235 к.с.) і Golf R (270 к.с.) абсталёўвалі 2,0-літровым маторам серыі АЕ113.

Механічныя каробкі перадач: 5- і 6-ступеньчатыя. На Golf VI не ўсталёўвалі класічныя "аўтаматы", на змену ім прыйшлі рабатызаваныя каробкі DSG: менш магутныя версіі абсталёўвалі 7-ступеньчатай DQ200, больш магутныя — 6-ступеньчатай DQ250.

Выраблена 2 млн 850 тысяч асобнікаў.

Бяспека
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2008[4]
  Бяспека дарослых пасажыраў   36
  Бяспека пасажыраў-дзяцей       41
  Бяспека пешаходаў      22
Пратэставаны аўтамабіль:
Volkswagen Golf 1.4 Trendline, 5-дзв. хэтчбек

Па выніках краш-тэста Euro NCAP Golf шостага пакалення за абарону дарослых пасажыраў атрымаў выніковую адзнаку ў пяць зорак і практычна максімальную колькасць балаў — 36 з 37 магчымых. Дэфармацыя кузава пры франтальным удары ніяк не паўплывала на жыццёвую прастору ўнутры машыны, а траўмы пасажыраў былі зведзены да мінімуму за кошт вялікай колькасці падушак бяспекі. За абарону пасажыраў пры бакавым сутыкненні таксама была выстаўлена максімальная адзнака — 16 балаў, за бяспеку дзяцей — 41 бал з 49 магчымых. Пешаходаў хэтчбек абараняе на тры зоркі, да максімальнай адзнакі ў гэтай дысцыпліне машына не дабрала 14 балаў[5].

Кабрыялет на базе Гольфа шостага пакалення быў першым без стацыянарнай дугі бяспекі: у выпадку перакульвання ахоўныя сілавыя элементы за долі секунды «выстрэльвалі» з-за спінак сядзенняў. Першы кабрыялет сышоў з канвеера завода ў Оснабруку 17 сакавіка 2011 года. У 2012 годзе з'явілася «зараджаная» версія Golf GTI Cabriolet, а праз год дэбютаваў Golf R Cabriolet. Тыраж мадэлі, якая выпускалася да 2016 года, склаў 770 039 адзінак[6].

Volkswagen Golf VII

Golf сёмага пакалення быў прадстаўлены ў верасні 2012 года. Пабудаваны на платформе MQB. Сямейства ўключала мадыфікацыі з кузавамі 3- і 5-дзверны хэтчбек і ўніверсал. Месца Golf Plus заняла мадэль Sportsvan.

У канцы 2016 года аўтамабіль быў мадэрнізаваны, продажы абноўленай версіі пачаліся ў 2017 годзе. Змены ў знешнасці і інтэр'еры былі мінімальнымі, для еўрапейскага рынка з'явіўся новы рухавік 1,5 TSI Evo, павялічылі магутнасць версій GTI і R.

Для еўрапейскага рынка вытворчасць ажыццяўлялася ў 20122020 гадах у Вольфсбургу і Цвікау (Германія). Амерыканскія версіі выпускаліся на заводзе ў Пуэбла (Мексіка) да студзеня 2021 года[7].

У 2014 годзе пачаўся выпуск электрамабіля e-Golf.

У Вольфсбургу электрычны хэтчбек выпускаўся да лета 2020, 23 снежня 2020 года апошні e-Golf быў выраблены на дрэздэнскай фабрыцы. Усяго было выраблена 145 561 адзінкі, з іх 50 401 — на заводзе ў Дрэздэне[8].

Бяспека

правіць

Па выніках краш-тэстаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў за бяспеку пяць зорак[9]. Аўтамабіль паказаў вельмі высокі вынік пры бакавым краш-тэсце, аднак пры больш жорсткім бакавым удары, які імітуе сутыкненне са слупом, аўтамабіль забяспечвае слабую абарону грудзей кіроўцы і пасажыра. Адсутнасць у стандартным абсталяванні абмежавальніка хуткасці, гэтак жа як і нагадвання аб непрышпіленых рамянях бяспекі, не дазволіла мадэлі набраць вышэйшы бал за электронных памочнікаў і асістэнтаў[10].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2012[11]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 34 94%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 44 89%
  Бяспека пешаходаў 24 65%
  Актыўная бяспека 5 71%
Пратэставаны аўтамабіль:
Volkswagen Golf 1.2TSI Comfortline, 5-дзв. хэтчбек

Па выніках краш-тэста Амерыканскага страхавога інстытута дарожнай бяспекі (IIHS) і атрымалі вышэйшую ўзнагароду — Top Safety Pick +. Месца кіроўцы добра захавалася, а пашкоджанні манекенаў паказваюць на нізкую імавернасць атрымання сур'ёзных траўмаў. Галава манекена-кіроўцы саслізнула з рулявой падушкі бяспекі, але спрацавала бакавая падушка, дзякуючы чаму не адбылося ўдару аб каркас і знешнія кузаўныя элементы[12].

Volkswagen Golf VIII

24 кастрычніка 2019 года дэбютаваў Гольф восьмага пакалення. У аснове ляжыць дапрацаваная модульная платформа MQB. Габарыты змяніліся нязначна: Golf стаў на 26 мм даўжэй (4284 мм) і на 36 мм ніжэй (1456 мм), а шырыня не змянілася (1789 мм). Колавая база вырасла на 16 мм, да 2636 мм. Каэфіцыент Cd паніжаны з 0,29 да 0,275.

Маторы: бензінавыя 1.0 TSI evo (90 і 110 сіл) і 1.5 TSI evo (130 і 150 сіл), а таксама дызелі 2.0 TDI evo (115 і 150 сіл). Трансмісія — шасціступеньчатая «механіка» альбо сяміступеньчаты «робат» з падвойным счапленнем. eTSI — гібрыды з 48-вольтавай электрасістэмай, якая ўключае старцёр-генератар з раменным прывадам і кампактную літый-іённую батарэю. Такая опцыя прапанавана для версій магутнасцю 110, 130 або 150 к.с., але толькі ў спалучэнні з «робатам» DSG. У 2020 годзе на еўрапейскі рынак выйдзе Golf TGI са 130-моцным 1,5-літровым маторам, які працуе на прыродным газе[13].

На амерыканскі рынак мадэль выйшла толькі ў зараджаных варыянтах Golf GTI і Golf R[7].

Бяспека

правіць
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2019[14]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 36,3 95%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 44,0 89%
  Бяспека пешаходаў 36,8 76%
  Актыўная бяспека 10,2 78%
Пратэставаны аўтамабіль:
Volkswagen Golf 1.5 'Comfortline'

Зноскі

  1. а б Инъекция туризма // Авторевю : часопіс. — 2009. — № 8 (425). — С. 16. (руск.)
  2. Hoe de Citi Golf uitgroeide tot bijna dikste Volkswagen Golf I ooit (гал.). autoweek.nl (5 сакавіка 2023). Праверана 5 сакавіка 2023.
  3. https://www.euroncap.com/en/results/vw/golf/15496
  4. https://www.euroncap.com/en/results/vw/golf/15779
  5. Crashtest: VW Golf VI mit Top-Resultat (ням.). auto-motor-und-sport.de (21 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2008. Праверана 14 лютага 2020.
  6. Vom Käfer zum T-Roc: Die Geschichte der Cabriolets bei VW (ням.). de.motor1.com (8 ліпеня 2020). Праверана 21 ліпеня 2020.
  7. а б That's It, Volkswagen Golf Officially Ends Production For US Market (англ.). motor1.com (20 студзеня 2021). Праверана 1 снежня 2021.
  8. VW E-Golf Production Comes To An End (англ.). motor1.com (23 снежня 2020). Праверана 23 снежня 2020.
  9. https://www.euroncap.com/en/results/vw/golf/10955
  10. Бой новичков // motor.ru (руск.)
  11. https://www.euroncap.com/en/results/vw/golf/10955
  12. Volkswagen Golf получил высшую оценку за краш-тест в США // motor.ru (руск.)
  13. Представлен Volkswagen Golf восьмого поколения // autoreview.ru (руск.)
  14. https://www.euroncap.com/en/results/vw/golf/39844

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць