Узброеныя песні (1936)/Дружба/Граніца

Версія ад 16:24, 14 лістапада 2024, аўтар Gleb Leo (размовы | уклад) (Новая старонка: «{{загаловак | назва = Граніца | аўтар = Мікалай Асееў | год = 1936 год | пераклад = Андрэй Александровіч | арыгінал = | секцыя = Верш | папярэдні = Алазанская ноч | наступны = Узброеныя песні (1936)/Паграніч...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Алазанская ноч Граніца
Верш
Аўтар: Мікалай Асееў
1936 год
Пераклад: Андрэй Александровіч
Пагранічная вясна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Граніца (Асееў/Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГРАНІЦА

З рускай паэзіі

За Менскам вырасла сцяна,
Плячо ў плячо ўстае сасна,
Схіліўшы долу вецці,
Гудзіць пад небам стынь зімы,
На перамёрзлыя дамы
Сухое сонца скупа свеціць.

Калючы дрот — за радам рад.
Тут — пагранічнікаў атрад
Жыве, гартуецца ў дазорах.
І ўдзень, і ўноч вартуе ён
Трывожны гул, зялёны стон.
Лясоў закутых — люты шорах…

Іх акружае лёд і сталь,
Суровай здрадай вые даль,
І нават зоры зледзянелі.

На варту ўзброена ідуць,
І снег рассыпчаты мятуць
На лыжах доўгія шынелі.

За Менскам стыне шыр-прастор,
А воку пільнаму не спіцца,
Там, дзе шуміць сасновы бор,
Там — наша моц, там — наш дазор —
Чырвонаармейская граніца!

Нікалай Асееў