Лестэр: Розніца паміж версіямі
Выгляд
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
шаблон |
др CzechoBot перайменаваў старонку Горад Лестэр у Лестэр па-над перасылкай: робат перанёс старонку |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 13:09, 27 жніўня 2017
| ||||||||||||||||||||||||
Лестэр (англ.: Leicester) — горад і ўнітарная адзінка ў Вялікабрытаніі, адміністрацыйны цэнтр графства Лестэршыр. Насельніцтва 285 тыс. чалавек (2004).
Геаграфія
Унітарная адзінка Лестэр займае плошчу 73 км² і мяжуе па ўсіх баках свету з неметрапольным графствам Лестэршыр.
Эканоміка
У Лестэры знаходзіцца штаб-кватэра буйной кампаніі BSS Group, якая займаецца будаўнічымі матэрыяламі. Акцыі кампаніі ўваходзяць у базу разліку індэксу FTSE 250.
Адукацыя
У горадзе знаходзяцца 2 універсітэты. Універсітэт Лестэра, які ўваходзіць у топ-15 універсітэтаў Вялікабрытаніі з 2009-га года паводле рэйтынгаў Times Good University Guide і Guardian University Guide і Універсітэт Дэманфорт.