Перайсці да зместу

Міхась Стральцоў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Fixed typo
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Спасылкі: афармленне
Радок 35: Радок 35:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://lit-bel.org/by/news/2685.html/ Анатоль Сідарэвіч: Міхась Стральцоў — як празрыстае асенняе паветра]
* [http://lit-bel.org/by/news/2685.html/ Анатоль Сідарэвіч: Міхась Стральцоў — як празрыстае асенняе паветра]
* [http://lib-slavgorod.mogilev.by/database/writers.html# Стральцоў Міхась ]


{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Стральцоў Міхась}}
{{DEFAULTSORT:Стральцоў Міхась}}
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]

Версія ад 15:00, 14 снежня 2018

Міхась Стральцоў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Міхаіл Лявонавіч Стральцоў
Дата нараджэння 14 лютага 1937(1937-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1987(1987-08-23) (50 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, перакладчык, пісьменнік, паэт, навэліст
Жанр эсэ, аповесць[d] і паэзія
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Міхась Стральцоў (сапр. Міхаіл Лявонавіч Стральцоў; 14 лютага 1937, в. Сычын, Слаўгарадскі раён, Мінская вобласць — 23 жніўня 1987) — беларускі празаік, паэт, перакладчык і літаратуразнавец.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. У 1954 г. скончыў Нова-Ельненскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954-59). Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1959-61, 1969-72), часопісах «Полымя» (1961-62), «Маладосць» (1962-68), з 1984 г. — загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 г.

Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.

Творчасць

Друкаваўся з 1952, першае апавяданне «Дома» надрукаваў у 1957 г. (часопіс «Маладосць»). У першым зборніку апавяданняў «Блакітны вецер» (1962) праявіў сябе тонкім псіхолагам, знаўцам побыту вёскі і горада. У зборніку «Сена на асфальце» (1966) раскрыў псіхалагічнае і эстэтычнае ўжыванне нядаўняга вяскоўца ў гарадскую стыхію, магчымасці гарманічнага спалучэння ў чалавеку эмацыянальнага і інтэлектуальнага пачаткаў. У аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) — фарміраванне характару падлетка ў цяжкія пасляваенныя гады. Пазней былі выдадзены кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданні, аповесць, 1986), кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987).

Акварэльнасць, тонкі псіхалагізм і лірычны роздум у зборніках вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986). У вершах-споведзях, філасофскіх мініяцюрах, замалёўках і іранічных вершах-экспромтах выяўляецца душэўная чысціня і вернасць чалавечаму прызванню.

У зборніку літаратурна-крытычных артыкулаў «Жыццё ў слове» (1965) узнёсла і разважліва аналізаваў майстэрства Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага, К. Чорнага, П. Пестрака, А. Русецкага, А. Зарыцкага. Аўтар кніг «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986) пра творчасць Я. Коласа, З. Бядулі, М. Гарэцкага, К. Чорнага, У. Дубоўкі, А. Куляшова, Я. Брыля, П. Панчанкі, А. Вялюгіна і інш., эсэ «Загадка Багдановіча» (1968).

Пераклаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, Я. Смелякова, М. Браўна, Н. Гільена, П. Неруды, сучасных італьянскіх паэтаў, раман Ч. Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), прозу Б. Пастарнака, Л. Лявонава і інш.

Прэміі і ўзнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (пасмяротна, 1986) за кнігу вершаў «Мой свеце ясны».

Бібліяграфія

  • На ўспамін аб радасці. Мн., 1974;
  • Падарожжа за горад. Мн., 1986;
  • Выбранае. Мн., 1987.

Зноскі

Літаратура

  • Бугаёў Дз. Шматграннасць. Мн., 1970;
  • Сямёнава А. Гарачы след таленту. Мн., 1979;
  • Карамазаў В. I прадчуванне, і лёс // Полымя, 1987. № 2;
  • Барадулін Р. Стральцоў // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.

Спасылкі