Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 96: | Радок 96: | ||
* 21 мая фільм па ўсім свеце сабраў больш 1 млрд $, гэта ўжо чацвёрты фільм кінематаграфічнага сусвету Marvel, якому ўдалося дасягнуць гэтай адзнакі. На гэты момант карціна займае 12 радок у спісе [[Спіс самых касавых фільмаў#Спіс самых касавых фільмаў у свеце за ўсю гісторыю кінематографа|самых касавых фільмаў усіх часоў]] і 1 радок у спісе самых касавых фільмаў 2016 года. |
* 21 мая фільм па ўсім свеце сабраў больш 1 млрд $, гэта ўжо чацвёрты фільм кінематаграфічнага сусвету Marvel, якому ўдалося дасягнуць гэтай адзнакі. На гэты момант карціна займае 12 радок у спісе [[Спіс самых касавых фільмаў#Спіс самых касавых фільмаў у свеце за ўсю гісторыю кінематографа|самых касавых фільмаў усіх часоў]] і 1 радок у спісе самых касавых фільмаў 2016 года. |
||
== |
== Крыніцы == |
||
{{Reflist}} |
|||
;Каментарыі |
|||
{{заўвагі|group=~}} |
|||
; Крыніцы |
|||
{{заўвагі|2}} |
|||
{{Кінематаграфічны сусвет Marvel}} |
{{Кінематаграфічны сусвет Marvel}} |
Актуальная версія на 16:19, 6 верасня 2024
«Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна» (англ.: Captain America: Civil War) — супергеройскі баявік вытворчасці Marvel Studios і дыстрыбуцыі Walt Disney Studios Motion Pictures. Трэці фільм пра прыгоды персанажа коміксаў Marvel Капітана Амерыка, які з’яўляецца сіквелам фільма «Капітан Амерыка: Зімовы салдат» і трынаццатай па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрамі фільма выступілі браты Энтані і Джо Русо, а Крыстафер Маркус і Стывен Мак-Філі былі прызначаны за сцэнарыстаў. У галоўных ролях — Крыс Эванс, Роберт Даўні-малодшы, Скарлет Ёхансан, Себасціян Стэн, Энтані Макі, Эмілі Ванкэмп, Дон Чыдл, Джэрэмі Рэнер, Чэдвік Боўзман, Пол Бетані, Элізабет Олсен, Пол Рад, Фрэнк Грыла, Даніэль Бруль і Уільям Хёрт. У фільме «Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна» Капітан Амерыка і яго Мсціўцы працягваюць абараняць свет, аднак пасля таго, як урад настаяў на законе аб рэгуляванні дзейнасці звышлюдзей, каманда падзялілася на два лагеры, адзін з якіх узначаліў Капітан Амерыка, а другі — Жалезны чалавек.
Праца над фільмам «Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна» пачалася ў 2013 годзе, калі Маркус і Мак-Філі пачалі пісаць сцэнарый, абапіраючыся на абмежаваную серыю 2006 года Грамадзянская вайна аўтарства Марка Мілара і Стыва Мак-Нівена . Браты Русо былі запрошаны ўзначаліць праект пасля поспеху фільма «Капітан Амерыка: Зімовы салдат». Афіцыйную назву фільма абвясцілі ў кастрычніку 2014 года. Таго ж дня стала вядома пра ўдзел Даўні-малодшага, на працягу некалькіх месяцаў з’явілася інфармацыя пра рэшту акцёрскага складу. Асноўныя здымкі пачаліся ў красавіку 2015 года ў Атланце і завяршыліся ў жніўні 2015 года ў Германіі.
Фільм «Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна» пачаў Трэцюю фазу КСМ. Сусветная прэм’ера адбылася ў Лос-Анджэлесе 12 красавіка 2016, фільм выйшаў на экраны 5 мая 2016 года ў фармаце 3D і IMAX 3D[21][22].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]1991 год. «Гідра» ў Сібіры адраджае сяржанта Джэймса «Бакі» Барнса — Зімовага салдата — з крыягеннага стану, назваўшы сакрэтны код. Яму загадваюць перахапіць груз, і ён адпраўляецца за аўтамабілем. Падстроіўшы аварыю, ён забірае з багажніка пяць пакетаў з сіняй вадкасцю, якая, як аказалася, была аналагам сыроваткі доктара Эрскіна.
Нашы дні.
Прыблізна праз год пасля паражэння Альтрона ад рук Мсціўцаў каманда ў новым складзе, а менавіта: Капітан Амерыка, Чорная ўдава, Сокал і Пунсовая ведзьма спыняюць Кросбаўнса (Брок Рамлау, агент «Гідры», які працаваў у S.H.I.E.L.D.) у час выкрадання біялагічнай зброі з лабараторыі ў Лагасе. Падчас бою Кросбаўнс ператварае сябе на бомбу, хочучы падарваць усіх вакол, але выбух стрымлівае Ванда. Аднак яна не паспявае адкінуць падрыўніка на бяспечную адлегласць і выбух знішчае некалькі паверхаў бальніцы, дзе гінуць людзі, у тым ліку рабочыя Ваканды. Гэта ўзмацняе недавер міжнароднай супольнасці да дзейнасці Мсціўцаў.
Праз месяц у штаб-кватэры Мсціўцаў дзяржаўны сакратар Тадэус Рос нагадвае Мсціўцам пра катастрофы з іх удзелам: бітву за Нью-Ёрк, падзенне S.H.I.E.L.D., катастрофу ў Заковіі і выбух у Лагасе. Ён паведамляе, што ў ААН распрацаваны «Закавіянскі дагавор» — дакумент, які прадугледжвае рэгістрацыю звышлюдзей і кантроль іх дзейнасці. Каманда раздзяляецца: Тоні Старк падтрымлівае кантроль, таму што адчувае віну за стварэнне Альтрона і разбурэнне Заковіі, тым часам Роджэрс, не давяраючы дзяржаўнай праграме, лічыць, што Мсціўцы павінны заставацца свабоднымі. У разгар спрэчак Стыў сыходзіць, таму што прыйшло паведамленне, што яго каханая з мінулага, Пэгі Картэр, памерла, і ён ляціць у Лондан на пахаванне, дзе сустракае Шэран Картэр, пляменніцу Пэгі, якую тая натхніла на ўступленне ў S.H.I.E.L.D.
Капітан адмаўляецца падтрымаць акт, Наташа сведчыць пра ратыфікацыю пагадненняў у Вене, у час якога адбываецца тэрарыстычны акт. Ад магутнага выбуху гіне кароль Ваканды — Т’Чака. Сын Т’Чакі, прынц Т’Чала, прысягае спыніць забойцу, якім лічаць Джэймса Барнса. Нягледзячы на пярэчанні Удавы, Роджэрс і Уілсан накіроўваюцца да ўкрыцця Бакі ў Бухарэсце, і спрабуюць абараніць яго ад нямецкага спецпрызна і таямнічага воіна ў касцюме пантэры. Роджэрс, Уілсан, Барнс і Чорная Пантэра, якім аказаўся Т’Чала, захоплены.
Джэймса Барнса вызваляе палкоўнік Гельмут Зема, былы афіцэр закавіянскага спецпрызна. Выкарыстоўваючы сакрэтны код кантролю, ён дазнаецца ад яго пра місію ад 16 снежня 1991 года, а затым адпраўляе забіць Мсціўцаў. Але Роджэрс і Сокал прыводзяць Бакі ў нармальны стан і дапамагаюць яму ўцячы. Барнс тлумачыць, што Зема даведаўся пра «Эскадрон смерці», элітны атрад суперсалдатаў-забойцаў «Гідры», і адпраўляецца на іх сібірскую базу.
Роджэрс збірае каманду: Пунсовую Ведзьму, Сакалінае вока, Сокала і Чалавека-мурашку. Старк пераконвае Роса дазволіць яму затрымаць Роджэрса і Барнса. Для гэтага ён збірае Удаву, Пантэру, Ваяўніка і Віжэна, а таксама запрашае ў сваю каманду новага героя — маладога хлопца з Куінса Пітэра Паркера. Старк і яго каманда перахапілі каманду Роджэрса ў аэрапорце Лейпцыга, пачынаецца бітва, падчас якой Удава дапамагае Роджэрсу і Барнсу ўцячы. Скот ператвараецца ў Гіганта, але яго перамагаюць Жалезны чалавек, Ваяўнік і Чалавек-павук, у той час як Чорная пантэра перамагае Сакалінае вока. Рэшта каманды Роджэрса арыштавана, у той час як Ваяўніка замест Сокала выпадкова кідае Віжэн. Каманду Капітана садзяць у акіянскую турму Рафт. Параненаму Ваяўніку ставяць дыягназ: параліч усяго цела альбо ніжніх канечнасцей. Тоні высвятляе, што Бакі невінаваты і за ўсім стаяў Зема. Старк даведваецца ў Уілсана, куды накіраваўся Стыў, і ляціць туды. Т’Чала тайна ідзе за ім.
Старк сустракаецца з Роджэрсам і Бакі ў аб’екце «Гідры» ў Сібіры і пагаджаецца з імі. Яны бачаць, што «Эскадрон смерці» быў забіты. Зема заваблівае герояў на аб’ект, дзе паказвае відэазапіс з архіва «Гідры» ад 16 снежня 1991 года, калі Бакі захапіў сыроватку. На ёй добра відаць, як Барнс выцягвае і забівае спачатку Говарда, а затым і яго жонку, Марыю Старк. Тоні прыходзіць у лютасць, але спачатку патрабуе адказу ад Роджэрса, ці ведаў ён гэта. Атрымаўшы сцвярджальны адказ, Жалезны чалавек б’е Капітана і ў лютасці гоніцца за Бакі, вымушаючы Роджэрса абараняць жыццё сябра. Падчас бойкі Старк адстрэльвае Барнсу металічную руку. Але Роджэрс б’ецца і перамагае Старка, разбіўшы дугавы рэактар яго брані шчытом, а затым сыходзіць з параненым Бакі, кінуўшы свой шчыт, калі Тоні сказаў, што ён яго не варты, маючы на ўвазе, што Стыў з яго дапамогай абараняў забойцу Говарда, які і падарыў шчыт капітану ў мінулым. Тым часам Зема распавядае Т’Чалу, што імкнуўся знішчыць Мсціўцаў знутры, адпомсціўшы гэтым за смерць сваёй сям’і ў Заковіі. Ён шкадуе, што ад яго дзеянняў загінуў кароль Т’Чака і становіцца відавочна, што Зема гатовы прыняць смерць ад рук Чорнай пантэры, бо лічыць яго годным чалавекам. Аднак Пантэра заяўляе, што не стане помсціць і Гельмут спрабуе здзейсніць самагубства, але Т’Чала спыняе яго і захоплівае жыўцом.
У фінале Старк дае Роўдзі экзашкілет, каб той ізноў мог хадзіць. Роджэрс дасылае ліст Старку, дзе просіць прабачэння за тое, што не сказаў яму праўду і тлумачыць свае матывы, а таксама мабільны тэлефон, па якім Старк зможа звязацца са Стывам. Тым часам Тоні прыходзіць паведамленне пра ўцёкі Мсціўцаў з турмы, падстроеныя самім Капітанам.
У сцэне пасля тытраў Стыў са сваёй камандай хаваецца ў Вакандзе. Бакі, разумеючы, што занадта небяспечны, вырашае вярнуцца ў крыягенны сон, пакуль хто-небудзь не прыдумае, як вывесці з яго галавы код, запраграмаваны на забойствы. У гутарцы з Т’Чалам Стыў папярэджвае яго пра магчымую небяспеку, калі высвятліцца, што Бакі ў Вакандзе, на што Чорная Пантэра адказвае: «Няхай паспрабуюць». У другой сцэне Пітэр аднаўляецца пасля траўмы і тэстуе вэб-шутары, мадыфікаваныя Старкам. Яны выпускаюць галаграфічны сімвал Чалавека-павука.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]
Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2014 года стала вядома, што Энтані і Джо Русо вернуцца ў якасці рэжысёраў трыквела[23], Крыстафер Маркус і Стывен Мак-Філі зноў напішуць сцэнарый, а Крыс Эванс у чарговы раз выканае ролю Капітана[24]. Маркус і Мак-Філі пачалі працаваць над сцэнарыем у канцы 2013 года, у той час як браты Русо пачалі працу над фільмам у лютым 2014 года, калі былі зноў наняты кіраўніцтвам Marvel Studios, уражаным іх папярэднім фільмам пра Капітана Амерыку[24]. Увосень 2014 года было абвешчана, што Чэдвік Боўзман выканае ролю Чорнай пантэры ў гэтым фільме і наступнай сольнай карціне пра яго героя[25][26]. Трохі раней стала вядома, што Роберт Даўні-мал. вернецца да ролі Тоні Старка, а фільм будзе заснаваны на коміксе Civil War[27]. У лістападзе да акцёрскага складу далучыўся нямецкі акцёр Даніэль Бруль[28]. Скарлет Ёхансан[29], Фрэнк Грыла[30], Элізабет Олсен[31], Дон Чыдл, Джэрэмі Рэнер[32], Пол Бетані, Уільям Хёрт, Пол Рад, Эмілі Ванкэмп, Себасціян Стэн і Энтані Макі[33][34], якія раней сыгралі ў фільмах КСМ, таксама падпісалі кантракты на выкананне сваіх звыклых вобразаў у гэтай карціне. Выканаўца ролі Ніка Ф’юры Сэмюэль Л. Джэксан заявіў, што яго персанаж не з’явіцца ў трэцім фільме пра Капітана Амерыку[35]. 23 чэрвеня 2015 года 19-гадовы англійскі акцёр Том Холанд быў названы новым выканаўцам ролі Чалавека-павука[36]. Холанд выканае ролю Пітэра Паркера ў сольным фільме пра Чалавека-павука,[37] у той час як яго ўдзел у «Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна» не быў пацверджаны[38][39]. У ліпені 2015 года Файгі заявіў, што першапачаткова ў фільме павінна была з’явіцца Хоўп ван Дайн, якая атрымала касцюм Асы ў фінале фільма «Чалавек-мурашка», але з-за вялікай колькасці персанажаў фільма ад гэтай ідэі было вырашана адмовіцца[40]. Да канца месяца адзін са сцэнарыстаў сольнага фільма пра Чалавека-павука Джонатан Голдштэйн пацвердзіў з’яўленне Холанда ў фільме[41]. 10 сакавіка 2016 года выйшаў другі трэйлер фільма, у якім быў прадстаўлены Чалавек-павук. Здымкі фільма пачаліся 27 красавіка 2015 года ў Атланце, штат Джорджыя. Пазней яны працягнуліся ў Берліне і Пуэрта-Рыка[32][42]. У верасні 2015 года Марк Руфала, які выкончае ролю Бруса Бэнэра / Халка ў фільмах КСМ, заявіў, што яго персанаж першапачаткова прысутнічаў у сцэнарыі «Грамадзянскай вайны», але з-за канцоўкі фільма «Мсціўцы: Эра Альтрона» быў выразаны, таму што «Marvel не жадае адкрываць дзе ён і чаму»[43]. Паводле слоў Марка, выключэнне Халка з сюжэту не з’яўляецца вялікай стратай, таму што «той не браў удзелу ў падзеях першакрыніцы, а ў выпадку заняцця Халкам якога-небудзь з бакоў барацьба паміж імі хутка б скончылася»[44]. У лютым 2016 года было абвешчана пра рашэнне пасля даздымак захаваць сцэны з Гвінет Пэлтрау, якая вярнулася да ролі Вірджыніі «Пепер» Потс[45], але ў выніку персанаж у фільме не з’явіўся.[46] Саўндтрэк[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2014 года Джо Русо заявіў, што Генры Джэкман, які быў кампазітарам фільма «Капітан Амерыка: Зімовы салдат», напіша музыку да фільма[47]. Выхад[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2014 года TNT набыла правы на трансляцыю фільма праз два гады пасля яго выхаду на вялікі экран[48]. Дата рэлізу на DVD і Blu-Ray была перанесена са 2 жніўня 2016 на 20 верасня. Маркетынг[правіць | правіць зыходнік]У 2015 годзе на Licensing International Expo Marvel паведамілі, што яны будуць супрацоўнічаць з такімі ліцэнзіятамі як: Hasbro, Lego, FunKo, Hot Wheels, Rubies, Mad Engine, C-Life, Jay Franco, Global Brand Group, Kellogg’s, Hallmark і American Greetings для продажу тавараў, звязаных з фільмам[49]. Coca Cola таксама з’яўляецца ліцэнзіятам фільма[50]. У пачатку 2015 года Marvel пачалі вірусную маркетынгавую кампанію для фільма з удзелам Леслі Біб, якая выканала ролю Крысцін Эверхарт у фільмах пра Жалезнага чалавека. Яна вяла падроблены выпуск навін, дзе абмяркоўвала падзеі, якія прывялі да фільма «Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна»[51]. Сцэна пасля тытраў «Чалавека-мурашкі» была адздымана братамі Русо для «Грамадзянскай вайны»[52][53]. У ёй Роджэрс і Уілсан знаходзяць Барнса, які патрапіў у пастку, згадваючы, што на дапамогу Старка ім разлічваць не прыйдзецца. Сокал гаворыць, што ведае аднаго чалавека, намякаючы на Лэнга[54]. Паводле слоў Стэна, сцэна была знята ў пачатку мая 2015 года і з’явіцца ў сярэдзіне фільма «Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна»[55]. Першыя кадры з фільма былі паказаны на D23 у жніўні 2015 года,[56] а дадатковы матэрыял на Asia Pop Comic Convention у верасні 2015 года[57]. Кадры, прадэманстраваныя на D23 і Asia Pop Comic Convention, атрымалі выключна станоўчыя водгукі з боку аўдыторыі[58] . Marvel Comics выпусцілі комікс пралог, які складаецца з чатырох выпускаў, які паслужыў адаптацыяй падзей фільмаў «Жалезны чалавек 3» і «Капітан Амерыка: Зімовы салдат»[59]. Першы трэйлер выйшаў 25 лістапада 2015 года. Другі трэйлер выйшаў 10 сакавіка 2016 года. Далейшыя планы[правіць | правіць зыходнік]Паводле слоў Кевіна Файгі, «Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна» з’яўляецца заключнай часткай трылогіі пра Капітана Амерыку, якая пачалася з фільма «Першы мсцівец»[60]. Нягледзячы на тое, што «Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна» з’яўляецца апошнім сольным фільмам пра Капітана Амерыку з удзелам Крыса Эванса паводле яго кантракту з Marvel Studios,[61] у верасні 2015 акцёр заявіў, што адкрыты для прапаноў па яго падаўжэнні. Паводле кантракта апошнімі фільмамі з удзелам Эванса будуць абедзве часткі фільма «Мсціўцы: Вайна бясконцасці»[62]. Пракат і адзнакі[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
|