Перайсці да зместу

Дэтэрмінізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:34, 6 лістапада 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Дэтэрміні́зм (лац.: Determinatus — вызначаны, абмежаваны) — філасофскае матэрыялістычнае вучэнне пра агульную аб'ектыўную абумоўленасць з'яў прыроды, грамадства і чалавечай псіхікі, у прыватнасці волі. Галоўным у дэтэрмінізме з'яўляецца палажэнне аб прычыннасці, як такой сувязі з'яў, пры якой адна з'ява (чыннік) пры пэўных умовах спараджае іншую (дзеянне).