Міхаіл Пятровіч Станюта
Міхаіл Пятровіч Станюта | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1881 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1974 (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Стэфанія Міхайлаўна Станюта |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Пятровіч Станюта (1 кастрычніка 1881, Ігумен, цяпер Чэрвень Мінскай вобласці — 2 студзеня 1974) — беларускі жывапісец, педагог. Бацька Стэфаніі Станюты.
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў школе малявання Я. Кругера (1908—11), Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях у Маскве (1918—20). 3 1920 загадчык аддзела выяўленчага мастацтва Галоўпалітасветы Беларусі, сакратар аб'яднання мастакоў Беларусі (з 1924), Усебеларускага аб'яднання мастакоў (1927—30). Выкладаў маляванне ў школах, мастацкіх студыях і гуртках (1920—39). Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Мінскай гарадской мастацкай выстаўкі (1921).
Творчасць
Працаваў у станковым жывапісе (тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт), графіцы. Сюжэтна-тэматычныя карціны вызначаюцца актуальнасцю тэматыкі, выразнасцю кампазіцыі і малюнка, абагульненасцю формы, пастознасцю і колеравай насычанасцю: «Шклозавод» (1924), «Бетоншчыкі» (1927), «Будаўніцтва Універсітэцкага гарадка» (1928), «На будоўлі» (1929), «Ліцейны цэх» (1931). Значнае месца займаў партрэт: «Бежанец», «Аўтапартрэт» (абодва 1921), «Партрэт дачкі» (1923), «Партрэт мастака М. Філіповіча» (1925), «Студэнт» (1927), «Ударнік» (1928), «Беларус» (1944), «Хлопчык у кепцы» (1949), «Партрэт старога» (1952), «Калгасніца» (1961) і інш. Аўтар пейзажаў: «Прыцемкі», «Вечар» (абодва 1920), «Дарогі і хвоі» (1923), «Разбураны Мінск» (1944), «Цэнтральны сквер» (1951), «Зімой у парку» (1965).
Зноскі
Літаратура
- Ярмоленка Г. Станюта // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.
- Стэфанія Станюта: “Мой тата ва ўсім быў мастаком…”
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрвені
- Памерлі 2 студзеня
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Карціны Міхаіла Станюты