Watch Docs
Выгляд
Watch Docs | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 2001 — наш час |
Месца | Польшча, Варшава |
watchdocs.pl |
«Watch Docs» — міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека, першыя паказы якога адбыліся ў 2001 годзе ў Варшаве і які штогод збірае на сваіх пляцоўках гледачоў і удзельнікаў з усяго свету, каб прыцягнуць увагу да найбольш актуальных падзей сучаснасці і стварыць прастору для іх абмеркавання.[1]
У Беларусі
«Watch Docs Belarus» з’явіўся ў Мінску ў 2015 годзе намаганнямі аднадумцаў і валанцёраў. Адбыўся двойчы, паказаны фільмы сусветна вядомых рэжысёраў, праведзены гутаркі са стваральнікамі і галоўнымі героямі стужак, а таксама экспертамі па актуальных праблемах: іслам у сучасным свеце, лічбавая бяспека, залежнасці падлеткаў, праца праваабаронцаў у Беларусі, падзеі ва Украіне.
Зноскі
- ↑ Strona główna (польск.)(недаступная спасылка). WATCH DOCS. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2019. Праверана 7 лістапада 2019.
Спасылкі
Watch Docs на Вікісховішчы |
- Афіцыйная старонка «Watch Docs» Belarus у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- watchdocs.by — афіцыйны сайт «Watch Docs» Belarus