Перайсці да зместу

Перы-ўрбанізацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:10, 18 сакавіка 2023, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (афармленне, дапаўненне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Даліна ракі Лімат, Швейцарыя — тыповы перыўрбанізаваны ландшафт

Перы-ўрбанізацыя (інакш, рурбанізацыя) — тып урбанізацыі, пры якім утвараецца змешаны фрагментаваны сельска-гарадскі ландшафт. Паняцце périurbanisation было ўведзена французскімі навукоўцамі, супрацоўнікамі інстытута INSEE, для апісання працэсу распаўсюджвання гарадскога ладу жыцця ў сельскай мясцовасці, пры якім пасярод сельскага ландшафту ўзнікаюць участкі гарадскога жытла, а само сельскае жытло мае ўсе выгоды гарадскіх кватэр. Вельмі часта перыўрбанізаванымі раёнамі з'яўляюцца горныя даліны ў развітых краінах (Аўстрыя, Швейцарыя, Германія).