Камінг-аўт
Ка́мінг-а́ўт (іншыя варыянты напісання — ка́мін-а́ўт, ка́мінг а́ўт і каміна́ўт, ад англ.: coming out — «раскрыццё», «выхад») — працэс адкрытага і добраахвотнага прызнання чалавекам сваёй прыналежнасці да сексуальнай ці гендарнай меншасці ці вынік такога працэсу. Тэрмін «камінг-аўт» ужываецца пераважна ў адносінах да лесбіянак, геяў, бісексуалаў і транссексуалаў (скар. ЛГБТ), якія перасталі хаваць сваю сексуальную арыентацыю ці неадпаведнасць псіхічнага полу біялагічнаму. Выраз «камінг-аўт» з'яўляецца прамым запазычаннем устоянага англамоўнага выразу coming out (скар. ад coming out of the closet — літар. «выйсці з каморы», па сэнсе «выйсці з поцемак, адкрыцца»).
Аўтынг (outing), г. з. гвалтоўнае раскрыццё адпаведных акалічнасцей асабістага жыцця чалавека, не з'яўляецца добраахвотным камінг-аўтам. Аўтынг складаецца ў публічным разгалашэнні асабістай інфармацыі пра арыентацыю ці гендарную ідэнтычнасць чалавека супраць яго жадання і згоды, што можа быць расцэнена як парушэнне закона.[1] У выніку падобных дзеянняў магчымы перанос стаўлення людзей да нетрадыцыйнай арыентацыі чалавека ў сацыяльную і прафесійную сферу. Такі эфект можа быць выкарыстаны для таго, каб скампраметаваць чалавека, сапсаваўшы яго асабістую ці грамадскую рэпутацыю, а таксама паставіўшы пад сумнеў яго прафесійную кампетэнтнасць.
Некаторыя прадстаўнікі поп-культуры выкарыстоўваюць камінг-аўт ці імідж чалавека з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй для павышэння цікавасці да ўласнай персоны, як, напрыклад, паступіў расійскі гурт «Тату».[2]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, Артыкул 151 «Жыццё і здароўе, годнасць асобы, асабістая недатыкальнасць, гонар і добрае імя, дзелавая рэпутацыя, недатыкальнасць прыватнага жыцця, асабістая і сямейная тайна, права свабоднага перамяшчэння, выбару месца знаходжання і жыхарства, права на імя, права аўтарства, іншыя асабістыя немаёмасныя правы і іншыя нематэрыяльныя выгоды, якія належаць грамадзяніну ад нараджэння ці ў сілу акту заканадаўства, неадчужальныя і неперадавальныя іншым спосабам.».
- ↑ «Тату» в лесбийских дебрях. Московский комсомолец. № 46, 22 декабря 2000 года(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт «Нацыянальнага дня камінг-аўту» Архівавана 22 кастрычніка 2008. (англ.)
- Матэрыялы пра камінг-аўт на сайце «Кампаніі за правы чалавека» Архівавана 15 лістапада 2009. (англ.)