Даўжыня цела 25—160 см, хваста 15—110 см, маса 1,4—90 кг. Заднія канечнасці даўжэйшыя і мацнейшыя за пярэднія; хвост моцны, большасць відаў карыстаецца ім як балансірам пры скачках (да 13 м у даўжыню) са скорасцю да 50 км/гадз.
Большасць відаў — наземныя, некаторыя прыстасаваны да жыцця на дрэвах. Актыўныя ў прыцемках. Трымаюцца групамі. Расліннаедныя; некаторыя кормяцца насякомымі і чарвямі.
Раз у год нараджаюць адно дзіцяня (зрэдку два—тры) і выношваюць у вывадкавай сумцы на жываце самкі 6—8 месяцаў.
Шэраг відаў — аб'екты промыслу. Гадуюць на фермах.