Перайсці да зместу

Кума-Маныцкая ўпадзіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 02:46, 26 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Кума-Маныцкая ўпадзіна на тапаграфічнай карце.

Кума-Маныцкая ўпадзіна — тэктанічнае жолабападобнае паніжэнне, якое аддзяляе Перадкаўказзе ад Усходне-Еўрапейскай раўніны.

Шырыня 20-30 км, у цэнтральнай частцы да 1-2 км. Злучае Кубана-Прыазоўскую і Прыкаспійскую нізіну. У антрапагене — марскі праліў паміж Чорным і Каспійскім морамі. Змяшчае сістэму азёр і вадасховішчаў, Кума-Маныцкі канал. Усходняя частка занята нізоўем р. Кума.

Па Кума-Маныцкай упадзіне можа праходзіць умоўная мяжа паміж Еўропай і Азіяй.