Засценны
Пасёлак
Засценны
|
Засце́нны — былы пасёлак у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
На захадзе і поўдні мяжуе з лесам. Побач радовішча суглінкаў.
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (10 сем'яў) пераселены ў 1990 годзе ў чыстыя месцы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 10 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай мерыдыянальнай вуліцы з драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце). Да 6 студзеня 1965 года пасёлак уваходзіў у склад Халоцкага сельсавета[1], пасля — у складзе Рагінскага сельсавета, з 18 студзеня 1965 года — у складзе Забалоцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1926 год — 17 двароў, 37 жыхароў.
- 1959 год — 80 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — жыхары (10 сем’яў) пераселены.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).