Прапалесцінскія пратэсты ва ўніверсітэцкіх кампусах (2024)
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Прапалесцінскія пратэсты ва ўніверсітэцкіх кампусах — серыя акцый пратэсту у кампусах універсітэтаў ЗША і іншых краін супраць ваеннай аперацыі Ізраіля ў сектары Газа.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]У ходзе палесціна-ізраільскага канфлікту ўзброеная групоўка ХАМАС распачала 7 кастрычніка 2023 года ўварванне ў Ізраіль[1]. У адказ урад Ізраіля ўпершыню за 50 гадоў абвясціў ваеннае становішча і пачаў ваенную аперацыю «Жалезныя мячы» ў сектары Газа[2]. У ходзе падзей і ізраільскі, і палесцінскі бок здзяйснялі шматлікія злачынствы і парушэнні.
Акцыі пачаліся ў красавіку 2024 года ў амерыканскіх ВНУ і распаўсюдзіліся на шэраг універсітэтаў іншых краін, уключаючы Аўстралію, Вялікабрытанію, Францыю, Індыю, Канаду і Ліван[3]. Асноўным цэнтрам руху быў Калумбійскі ўніверсітэт у Нью-Ёрку, што спарадзіла асацыяцыі з пратэстамі 1968 года[4][5][6].
Паводле даных агенцтва Анадалу, станам на 10 мая 2024 года, пратэсты ў ЗША праходзілі ў 130 універсітэтах; было арыштавана 2900 пратэстоўцаў у 61 кампусе; прынамсі ў 7 універсітэтах адміністрацыя пагадзілася пайсці на саступкі пратэстоўцам, абмежаваўшы супрацоўніцтва з Ізраілем[7].
Большасць акцый пратэсту былі мірнымі. Аднак час ад часу фіксаваліся гвалтоўныя інцыдэнты. Найбольшым гвалтам суправаджаліся пратэсты ў Калумбійскім універсітэце і Універсітэце штата Арэгон у Портлендзе, а таксама ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе, дзе адбыліся сутычкі паміж прапалесцінскімі і праізраільскімі пратэстоўцамі[8]. Універсітэты скардзіліся на вандалізм у дачыненні да іх уласнасці з боку актывістаў, а шэраг яўрэйскіх студэнтаў — на рыторыку актывістаў, успрыманую імі як антысемітызм[9][10][11]. Адміністрацыі ВНУ звязвалі абвастрэнне пратэстаў са з’ўленнем старонніх агітатараў, што і служыла прычынай выкліку паліцыі[12]. У большасці выпадкаў акцыі праходзілі мірна і заключаліся ў малітвах (у тым ліку сумесных арабаў і яўрэяў), дыскусіях і спевах песень[13].
Патрабаванні
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі патрабаваннямі былі[14][15]:
- спыніць супрацоўніцтва ВНУ з вытворцамі зброі, якія пастаўляюць прадукцыю ў Ізраіль (уключаючы Boeing і Lockheed Martin);
- спыніць прымаць сродкі на навукова-даследчыя праекты для Ізраіля;
- даваць справаздачу аб прынятых ад Ізраіля сродках і іх выдаткоўванні;
- не ўкладваць актывы ўніверсітэцкіх фондаў у ізраільскія кампаніі або кампаніі, якія супрацоўнічаюць з Ізраілем (уключаючы Microsoft, Alphabet і Amazon);
- спыніць супрацоўніцтва з «сіянісцкімі» і некаторымі яўрэйскімі арганізацыямі;
- выгнаць «сіяністаў» з кіруючых органаў універсітэтаў;
- даць амністыю для ўсіх удзельнікаў пратэстаў.
Стаўленне
[правіць | правіць зыходнік]Паводле апытання, праведзенага Generation Lab 3—6 мая сярод 1250 студэнтаў у ЗША, у пратэстах бралі ўдзел 8 % студэнтаў, ухвальна да іх ставіліся 45 %, нейтральна — 30 %, адмоўна — 24 %[16].
Апытанне, праведзенае брытанскай аналітычнай кампаніяй YouGov сярод 9 тыс. дарослых амерыканцаў, паказала, што да пратэстаў адмоўна ставяцца 47 % насельніцтва, а станоўча — 28 %. Траціна амерыканцаў мяркуе, што ўніверсітэцкія адміністрацыі былі недастаткова жорсткімі ў дачыненні да пратэстаў, празмернымі прынятыя меры палічылі 16 % апытаных, рэакцыю ацанілі як адэкватную 20 %, астатнія не змаглі адказаць[17].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Emanuel Fabian. IDF: 9,500 rockets fired at Israel since Oct. 7, including 3,000 in 1st hours of onslaught (англ.). The Times of Israel (9 лістапада 2023).
- ↑ Israel is winning the war if you ignore original unrealistic goals set by the gov't - analysis (англ.). The Jerusalem Post (6 мая 2024). Праверана 17 мая 2024.
- ↑ Regan, Helen. Where pro-Palestinian university protests are happening around the world (англ.). CNN (3 мая 2024). Праверана 18 мая 2024.
- ↑ "Сжечь Тель-Авив дотла!" Антиизраильские протесты захлестнули американские университеты (руск.). Euronews. Euronews (24 красавіка 2024). Праверана 11 мая 2024.
- ↑ Колумбийский университет - в эпицентре протестов в США (руск.). Deutsche Welle (1 мая 2024). Праверана 11 мая 2024.
- ↑ https://www.aa.com.tr/ru/мир/колумбийский-университет-пионер-антивоенных-протестов-в-прошлом-и-акций-в-поддержку-палестины-сегодня/3218115
- ↑ ‘Biggest student movement of 21st century’: Pro-Palestinian protests spread across global campuses (англ.). Анадолу (10 мая 2024). Праверана 11 мая 2024.
- ↑ Nearly all Gaza campus protests in the US have been peaceful, study finds (англ.). The Guardian (10 мая 2024). Праверана 11 мая 2024.
- ↑ Campus protests: Hundreds arrested at universities across US as Gaza demonstrations continue (англ.). BBC. Праверана 16 мая 2024.
- ↑ UW must take action after protesters vandalize property, intimidate students (англ.). The Seattle Times. Праверана 16 мая 2024.
- ↑ Chicago police clear out pro-Palestinian DePaul quad encampment; 2 arrested (англ.). www.abc7chicago.com. Праверана 16 мая 2024.
- ↑ The Israel-Hamas war is testing whether campuses are sacrosanct places for speech and protest (англ.). Associated Press (19 мая 2024). Праверана 20 мая 2024.
- ↑ What’s Really Happening on College Campuses, According to Student Journalists (англ.). Politico (3 мая 2024). Праверана 20 мая 2024.
- ↑ Why are university students protesting in the US? (англ.). Sky News (3 мая 2024). Праверана 12 мая 2024.
- ↑ What Do Anti-Israel Student Organizers Really Want? Examining the Extreme Demands Behind the Campus Protests (англ.). Антидиффамационная лига (15 мая 2024). Праверана 16 мая 2024.
- ↑ Exclusive poll: Most college students shrug at nationwide protests (англ.). Axios (7 мая 2024). Праверана 12 мая 2024.
- ↑ What Americans think about recent pro-Palestinian campus protests (англ.). YouGov (3 мая 2024). Праверана 12 мая 2024.