Беспілотны лятальны апарат
Беспілотны лятальны апарат, БПЛА; у гутарковай мове таксама беспілотнік — лятальны апарат, кіруемы з зямлі або іншага транспарту пры дапамозе бартавога камп’ютара або пульта кіравання пілотам. У 1935 годзе першую іх вытворчасць пачаў англійскі акцёр Рэджынальд Дэні.
Беларусь
У лютым 2011 года Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачаў першую серыйную вытворчасць звышлёгкіх беспілотнікаў «Бусел», «Скат» і «Стрыж» вагой ад 2,5 да 10 кг з практычнай столлю да 3 тыс. метраў і хуткасцю ад 50 да 100 км/г. Працягласць іх палёту складала каля гадзіны. Прызначаліся для нагляду і прадказання надзвычайных здарэнняў, нагляду за дзяржаўнай мяжой і дарожным рухам, атмасферных і метэаназіранняў, агляду стану навакольнага асяроддзя, прадухілення незаконнай высечкі лесу і браканьерства[1].
3 2016 года навуковыя распрацоўкі сканцэнтраваны ў Навукова-вытворчым цэнтры шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Ірына Юдзіна, «Мінск-навіны». Першая серыйная партыя айчынных беспілотных лятальных апаратаў выпушчана ў Мінску // Звязда : газета. — 19 лютага 2011. — № 33 (26897). — С. 10. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беспілотны лятальны апарат