Выбух
Выгляд
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Выбух — фізічны ці/і хімічны хуткабежны працэс з вылучэннем значнай энергіі ў невялікім аб’ёме за кароткі прамежак часу, які прыводзіць да ўдарных, вібрацыйных і цеплавых уздзеянняў на навакольнае асяроддзе і да высакахуткаснага пашырэння газаў. Пры хімічным выбуху, акрамя газаў, могуць утварацца і цвёрдыя высокадысперсныя часціцы, завісь якіх завуць прадуктамі выбуху.
Выкарыстанне
Тэхналогіі на аснове выбуховых працэсаў прымяняюцца ў ваеннай справе, на выбуху заснавана дзеянне боепрыпасаў.
Мірныя тэхналогіі ўключаюць у сябе разбурэнне канструкцый накіраваным выбухам, зварку выбухам, выбухны сінтэз матэрыялаў, здабычу карысных выкапняў і інш.
Гл. таксама
- Аб’ёмны выбух
- Дэтанацыя
- Тэмпература выбуху
- Хуткасць дэтанацыі
- Ціск дэтанацыі
- Халодны выбух
- Кумулятыўны эфект
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Выбух