Кэтрын Выннік
Кэтрын Выннік | |
---|---|
англ.: Katheryn Winnick | |
Дата нараджэння | 17 снежня 1977 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, майстар баявых мастацтваў |
IMDb | ID 0935395 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кэтрын Выннік (англ.: Katheryn Winnick, укр.: Катерина Анна Винницька; нар. 17 снежня 1977, Этобіка, Антарыё, Канада) — канадская актрыса, найбольш вядомая па ролі Лагерты ў канадскім серыяле «Вікінгі» і па амерыканскім серыяле «Бязмежнае неба».
Біяграфія
Кэтрын Выннік — украінскага паходжання, да васьмі гадоў размаўляла толькі на украінскай мове. Бацькі — Раман Вынніцкі і Леся Вынніцкая (функцыянер Кангрэса ўкраінцаў Канады у Таронта)[2]. Продкі Кэтрын — родам з Галіцыі, у 1940-х гадах яны беглі ад савецкіх уладаў, маці і бацька Кэтрын нарадзіліся ў нацысцкай Германіі, а затым сям’я эмігравала ў Канаду[2]. Дзядуля Кэтрын, Уладзімір Вынніцкі, быў сечавым стральцом, пасля вайны стаў арганізатарам ветэранскай арганізацыі сечавых стральцоў[2]. У Кэтрын ёсць два браты — Маркіян і Адам, сястра Дар’я, усе яны нарадзіліся ў Канадзе[2].
Кэтрын з 6 да 17 гадоў была членам украінскай скаўцкай арганізацыі «Пласт», вучылася ва ўкраінскай школе ў Таронта, правінцыя Антарыа, а таксама наведвала Украінскую каталіцкую царкву[2]. Пасля «Пласта» яна пачала сур’ёзна займацца тэквандо[3][2]. «Я хацела біцца з хлопчыкамі», — адзначыла яна[2]. Яна сярэбраны прызёр чэмпіянату Канады па тэквандо. Мае чорны пояс 3 дан па тэквандо, 2 дан па каратэ. З’яўляецца ліцэнзаванай целаахоўніцай[2].
Выннік скончыла Ёркскі ўніверсітэт у Таронта[4].
Акцёрскі дэбют Кэтрын адбыўся ў 1999 годзе. Яна вучылася акцёрскаму майстэрству ў студыі Уільяма Эспера ў Нью-Ёрку. Здымалася ў многіх фільмах вытворчасці студыі Paramount Pictures. Яе можна ўбачыць у такіх культавых меладрамах, як «50 першых пацалункаў» і «Каханне з паведамленнем». У 2010 годзе Кэтрын сыграла ў камедыі «Кілер» рэжысёр Роберта Лукеціча.
Выннік грала галоўныя ролі ў некалькіх тэлевізійных шоу, у тым ліку «Доктар Хаўс», «Закон і парадак» і «Думаць як злачынец». З 2013 па 2020 год яна грала ролю жонкі ярла Рагнара Лодброка Лагерты ў вядомым серыяле «Вікінгі»[5][6].
У 2015 годзе, каментуючы становішча спраў на Украіне, Выннік выступіла са словамі падтрымкі ў адрас краіны[2].
У 2017 годзе актрыса выканала ролю маці Джэйка ў фэнтэзійным вестэрне Мікалая Арселя «Цёмная вежа», які створаны па матывах аднайменнага цыклу раманаў Стывена Кінга. Акрамя таго, у тым жа годзе Выннік агучыла Мары Фішэр у відэагульні Call of Duty: WWII[7]. У 2019 годзе яна была абраная членам журы Канскага кінафестывалю[4].
У лютым 2020 года было абвешчана, што Выннік сыграе галоўную ролю Джэні Хойт у крымінальным драматычным серыяле ABC «Бязмежнае неба»[8].
У 2021 годзе Кэтрын выканала галоўную ролю ў фільме «Заступнік»[9], у якім яе партнёрам стаў Ліам Нісан.
Грамадская пазіцыя
Падчас расійскага ўварвання на Украіну, актыўна падтрымлівала Украіну на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram, у прыватнасці, 24 лютага Кэтрын Выннік напісала: «Мы мірная краіна. Мы не заслугоўваем гэтай вайны»[10]. Наступныя дні актрыса дадавала і іншыя інфармацыйныя паведамленні: заклік паглядзець фільм «Зіма ў агні», прамовы Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і відэа бамбардзіровак украінскіх гарадоў[11].
У сакавіку 2022 года Выннік разам са сваёй мамай стварылі дабрачынны фонд Winnick Fondation для збору сродкаў на патрэбы Украіны[12].
У лістападзе 2022 года МЗС РФ абвясціў аб унясенні Выннік у «чорны спіс», ёй забаронены ўезд у Расію[13].
Крыніцы
- ↑ Former Students — William Esper Studio. Праверана 5 лютага 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з Katheryn Winnick profiled on Plast Ukrainian Scouting Organization’s website (англ.). The Ukrainian Weekly (26 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ Abigail Gillibrand. Vikings star Katheryn Winnick warns fans after being asked to do topless martial arts shoot (англ.). Metro (2 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2020. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ а б IMDB . Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020. Праверана 24 снежня 2020.
- ↑ Justin Kroll. Fimmel, Winnick set sail on 'Vikings' (англ.). Variety (28 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2020. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ Laura Prudom, Maureen Ryan. 'Vikings' Finale: Michael Hirst Previews The End, Plus First Look At Ragnar And Lagertha’s Dangerous Trips (англ.). HuffPost (25 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2020. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ Кэтрин Уинник появится в зомби-режиме Call of Duty: WWII . Игромания (18 ліпеня 2017). Праверана 06.12.2021.
- ↑ Andreeva, Nellie. Katheryn Winnick To Star In David E. Kelley's PI Drama Series 'The Big Sky' On ABC . Deadline Hollywood (27 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана February 27, 2020.
- ↑ Hipes, Patrick. ‘The Minuteman’: Katheryn Winnick, Juan Pablo Raba Join Liam Neeson Action Thriller . Deadline Hollywood (3 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
- ↑ Вхід • Instagram . www.instagram.com. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2022. Праверана 18 сакавіка 2022.
- ↑ "Я за Украину": актриса Кэтрин Винник отреагировала на вторжение РФ (руск.). ТСН.ua (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2022. Праверана 18 сакавіка 2022.
- ↑ Звезда "Викингов" Кэтрин Винник создала фонд, чтобы помогать украинцам (руск.). stars.segodnya.ua. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2022. Праверана 28 сакавіка 2022.
- ↑ Russia bans 100 Canadians including Atwood, Jim Carrey . The Washington Post (14 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2022. Праверана November 14, 2022.