Перайсці да зместу

Прыкаспійская нізіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Прыкаспійская нізіна
каз.: Каспий маңы ойпаты
Вялікае Багдо — самая высокая гара нізіны, Расія, Астраханская вобласць
Каардынаты: 47°32′00″ пн. ш. 49°01′00″ у. д.HGЯO
Вышыня над узроўнем мора ад -28 да 149 м
Працягласць з поўначы на поўдзень да 550 км
Працягласць з захаду на ўсход да 770 км
Плошча 200 000 км²
Рэкі Волга, Урал, Кума, Эмба, Церак
Азёры Камыш-Самарскія азёры, Сарпінскія азёры, Эльтон, Баскунчак, Індэр
physical
Прыкаспійская нізіна
Прыкаспійская нізіна

Прыкаспійская нізіна — нізіна, знаходзіцца на Усходне-Еўрапейскай раўніне ў Расіі і Казахстане, атачае паўночную частку Каспійскага мора. Плошча нізіны — каля 200 тыс. км². На тэрыторыі нізіны знаходзіцца Астраханскі запаведнік.

Геаграфія

Асноўная частка нізіны — глыбокая тэктанічная ўпадзіна на паўднёва-ўсходняй ускраіне Усходне-Еўрапейскай платформы. Вышыня над узроўнем мора да 149 м, паўднёвая частка нізіны ляжыць ніжэй за ўзровень мора (да −28 м). Паўночна-заходняя частка нізіны паміж Яргенінскім узвышшам, Кума-Маныцкай упадзінай і Волгай называецца Чорнымі землямі.

Прыкаспійская нізіна ўяўляе сабой роўную паверхню, спадзіста нахіленую да мора, сярод якой паднімаюцца асобныя ўзвышшы — Індэрскія горы, Вялікае Багдо, Малое Багдо і іншыя.

Прыкаспійскую нізіну аблямоўвае на поўначы — Агульны Сырт, на захадзе — Прыволжскае ўзвышша і Ергені, на ўсходзе — Перадуральскае плато і Усцюрт.

Прыкаспійскую нізіну перасякаюць рэкі Урал, Волга, Церак, Кума і іншыя. Невялікія рэкі (Вялікі і Малы Узень, Уіл, Сагіз) летам перасыхаюць або распадаюцца на шэраг катлавін, утвараючы азёрныя разлівы — Камыш-Самарскія азёры, Сарпінскія азёры. Шмат салёных азёр (Аралсор, Баскунчак, Эльтон і інш.)

Паверхня нізіны складзена з гліністых і сугліністых, а паўднёвая частка — з пясчаных адкладаў. Характэрны Бэраўскія бугры (у вусцях Кума і Эмба), западзіны і лагчыны на захад ад ракі Волга.

Клімат сухі, кантынентальны. Колькасць ападкаў на поўдні і ўсходзе менш за 200 мм у год.

Пераважаюць пустыні і паўпустыні.

Гаспадарка

У Волга-Ахтубінскай пойме развіта бахчаводства, садаводства, агародніцтва.

Адбываецца здабыча нафты і газу (Урала-Эмбінскі нафтагазаносны раён), у азёрах Эльтон і Баскунчак здабываюць кухонную соль.

Літаратура