Хаім Ойзер Градзінскі
Хаім Ойзер Градзінскі | |
---|---|
Род дзейнасці | выхавацель, рабін |
Дата нараджэння | 24 жніўня 1863 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 жніўня 1940 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іўдаізм |
Бацька | David Shlomo Grodzinski[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хаім Ойзер Градзінскі (нар. 24 жніўня 1863, Іўе, Віленская губерня — 9 жніўня 1940) — яўрэйскі рэлігійна-грамадскі дзеяч, галахіст і рэлігійны дзеяч Польшчы ў міжваенны перыяд.
Біяграфія
У 15 гадоў Хаім пачаў вучыцца ў Валожынскай яўрэйскай іешыве. Сярод яго настаўнікаў — вядомы рэлігійны дзеяч Хаім Салавейчык.
У 1885 годзе малады чалавек заняў месца Віленскага рабіна.
У 1887 годзе прызначаны дыянам у Вільні. Адзін з ініцыятараў склікання віленскай канферэнцыі (1909), якая заснавала артадаксальную арганізацыю «Кнесет Ізраіль», што змагалася супраць свецкай адукацыі, за рэлігійнае выхаванне на торы і талмудзе. Распрацоўваў талмудычнае права і рытуалы, выдаўшы кнігу «Ахізер» Т. 1‒3 (Вільня, 1925, 1939). Быў духоўным лідарам артадаксальнага яўрэйства ў «Літве». Вялікая рукапісная спадчына загінула падчас Другой сусветнай вайны.
Літаратура
- Градзінскі Хаім Ойзер // Людзі культуры і мастацтва Іўеўшчыны : інфармацыйны бюлетэнь / складальнік Т. І. Грыкень. — Іўе. — 2012. — С. 9.
- Знаменитые евреи Ивьевщины // Проект «Административный регион Беларуси — организация соотечественников за рубежом» / [Ивьевский районный исполнительный комитет, отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи]. — Ивье. — 2015. — С. 17—19.