The Binding of Isaac
The Binding of Isaac | |
---|---|
Распрацоўшчык | Edmund McMillen[d] |
Выдаўцы | Edmund McMillen[d] і Florian Himsl[d] |
Частка серыі | The Binding of Isaac[d] |
Дата выпуску | 28 верасня 2011 |
Версія | 1.666 |
Жанр | Action-RPG |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Эдмунд Мак-Мілен |
Праграміст | Фларыян Хімсл |
Кампазітар | Дэніэль Бараноўскі |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows, Mac, Linux |
Гульнявы рухавік | Flash |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня[1] |
Мова інтэрфейсу | англійская[2] |
Носьбіт | лічбавае распаўсюджванне[d] |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
The Binding of Isaac — камп’ютарная інды-гульня у жанры Action-RPG, распрацаваная Эдмундам Мак-Міленам і Фларыянам Хімслам. Выпушчана 28 верасня 2011 года праз Steam.
1 лістапада 2011 года гульня была ўлучана ў Humble Indie Bundle як частка Humble Voxatron Debut[3] Позднее, игра вместе с DLC была вновь включена в Humble Indie Bundle 7.[4]. У дадатак, гульня і DLC былі даступныя ў Humble Roguelike Weekly Bundle у студзені 2014[5]. Кансольная версія, што змяшчала дадатковы кантэнт, які распрацоўнік не мог уключыць у арыгінал, створаны на Flash, у дадзены момант распрацоўваецца Мак-Міленам[6].
Назва гульні і яе сюжэт заснавана на адпраўках да біблейскай гісторыі, вядомай як Ахвяраванне Ісаака. Паводле слоў Мак-Мілена, гульня дакранаецца такіх тэматык, як жорсткае дачыненне да дзяцей, палавая ідэнтычнасць, дзетагубства, грэбаванне, самагубства, аборт, а таксама як рэлігія можа нашкодзіць дзіцяці — тэматык, якія звычайна імкнуцца ўнікаць[7].
Геймплэй
The Binding of Isaac — 2D-RPG з выглядам зверху, гульня, дзе гулец кіруе Ісаакам ці адным з шасці разоў блакаваных персанажаў, даследуючы падзямеллі. Механіка і вонкавае афармленне гульні напамінае The Legend of Zelda, але з даданнем рандома і працэдурна генераваных узроўняў[8].
На кожным паверсе падзямелля гулец змушаны ваяваць з монстрамі ў кожным пакоі, каб прасоўвацца далей. Па шляху ён можа збіраць грошы, каб купіць рыштунак у краме, ключы, каб адкрываць скарбніцы, новую зброю і розныя ўзмацненні, каб павялічыць сваю перавагу перад ворагамі. На кожным паверсе падзямелля прысутнічае бос, якога трэба забіць для атрымання магчымасці перасунуцца на наступны ровень.
Сюжэт
Сюжэт у The Binding of Isaac? заснаваны на аднайменнай біблейскай гісторыі[9]. Маленькі Ісаак і яго маці шчасліва жывуць у маленькай хатцы на ўзгорку. Ісаак малюе малюнкі і гуляе з цацкамі, пакуль яго маці глядзіць хрысціянскія праграмы па тэлевізары. Маці Ісаака нечакана чуе «голас з нябёс», што апавядае, што яе сын апаганены грахамі і павінен быць выратаваны. Ён просіць жанчыну прыбраць усё зло ад Ісаака, каб яго выратаваць. Маці падпарадкоўваецца і адбірае ў сына ўсе яго цацкі, малюнкі, гульнявую прыстаўку, нават адзенне, і мяркуючы па ўсім, робіць яму абразанне.
Голас ізноў звяртаецца да маці Ісаака і кажа ёй абарваць сувязь сына са злом свету гэтага. Яна зноў падпарадкоўваецца і замыкае Ісаака ў яго пакоі. Але голас ізноў да яе звярнуўся. Ён хваліць яе за паслухмянства, але ён усё яшчэ не ўпэўнены ў яе адданасці і патрабуе прынесці Ісаака ў ахвяру. Яна падпарадкоўваецца, хапае апрацоўчы нож і скіроўваецца ў пакой сына. Ісаак, назіраючы за гэтым праз расколіну ў дзверы, пачынае панікаваць. Ён знаходзіць люк, схаваны пад дываном і адразу ж у яго скача, якраз у той момант, калі маці адкрывае дзверы.
На загрузных экранах Ісаак паказаны рыдаючым у позе эмбрыёна. За яго думкамі можна назіраць. Яны вар'іруюцца ад адмовы маці ад сына і здзекаванняў з боку аднагодкаў да сцэны яго ўласнай смерці. У гульні 13 канцовак.
The Binding of Isaac: Wrath of the Lamb
Дадатак да гульні, Wrath of the Lamb (з англ. — «Гнеў Ягняці»), быў выпушчаны праз Steam 28 мая 2012 года[10]. DLC дадае 70 % кантэнту ў арыгінальную гульню і ўтрымвае з дзясятак новых босаў, больш за сто прадметаў, больш 40 раз блакаваных рэчаў, дзве новыя канцоўкі і два дадатковыя узроўні[11]. Гэты дадатак гэтак жа дадаў новыя «альтэрнатыўныя» паверхі, якія могуць замяніць звычайныя Склеп, Пячоры, Глыбіні і Матку на Склеп, Катакомбы, Некраполіс і Чэрава. На такіх паверхах мацнейшыя ворагі і іншы набор босаў. З астатніх навін можна вылучыць новы тып прадметаў, бірулькі, якія могуць адказваць за пасіўныя ці актыўныя эфекты, калі знаходзяцца пры гульцы; а таксама новыя тыпы пакояў і магчымасць «Суперсакрэтнага пакоя» з'яўляцца на ўсіх паверхах.
The Binding of Isaac: Rebirth
Скасаваны порт на Nintendo 3DS
Распрацоўнікі памянулі ў Twitter, што гульня будзе партавана на Nintendo 3DS з дапамогай Nintendo eShop, і чакалі пацверджання ад Nintendo. Nintendo раней адхіліла гульню з-за «сумнеўнага рэлігійнага ўтрымання»[12][13].
Такое рашэнне заахвоціла Эдмунда Мак-Мілена пахваліць Steam за свабоду, якую ён падае распрацоўнікам па-за залежнасцю ад утрымання гульняў (у параўнанні з Nintendo), і некалькі гульнявых супольнасцей адгукнуліся пра Nintendo рэзка негатыўна[13].
Ацэнкі
The Binding of Isaac атрымала галоўным чынам станоўчыя водгукі ад гульнявых крытыкаў. На GameRankings гульня атрымала агульную ацэнку ў 84,89 %, заснаваную на 19 аглядах. На Metacritic гульня атрымала 84 балы з 100, вынікаючы з 30 водгукаў.
У Германіі гульня атрымала ўзроставае абмежаванне ў 16+ з-за патэнцыйна богазневажальнага ўтрымання[14].
Паводле вынікаў, прыведзеным на красавік 2013 года, гульня прадалася ў колькасці больш двух мільёнаў копій[15].
Зноскі
- ↑ Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2023.
- ↑ Steam — 2003. Праверана 29 сакавіка 2022.
- ↑ The Humble Voxatron Debut (pay what you want and help charity) . The Humble Voxatron Debut. Humble Bundle. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2011. Праверана 3 November 2011.
- ↑ Fletcher, JC. Humble Indie Bundle 7: Dungeon Defenders, Binding of Isaac, Indie Game the Movie, more . Joystiq. AOL (19 снежня 2012). Праверана 6 January 2013.
- ↑ Humble Roguelike Weekly Bundle(недаступная спасылка). Humble Bundle. Humble Bundle (23 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2014. Праверана 26 January 2014.
- ↑ Hillard, Kyle. The Binding Of Isaac Is Coming To Consoles(недаступная спасылка). Game Informer (28 жніўня 2012). Праверана 28 August 2012.
- ↑ McMillen, Edmund. Postmortem: McMillen and Himsl's The Binding of Isaac (28 лістапада 2012). Праверана February 17, 2014.
- ↑ Scheirer, Jason. Nightmarish Indie The Binding of Isaac Shooting Up Steam Next Week . Wired (19 верасня 2011). Праверана 27 студзеня 2012.
- ↑ Youtube video of the trailer (1 снежня 2011).
- ↑ Fletcher, JC. The Binding of Isaac's Wrath of the Lamb begins May 28 . Joystiq (7 мая 2012). Праверана 7 May 2012.
- ↑ Marchiafava, Jeff. The Binding of Isaac Expansion Dated(недаступная спасылка). Game Informer (7 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2012. Праверана 7 May 2012.
- ↑ Kollar, Phil. Binding Of Isaac Blocked From 3DS Due To "Questionable Religious Content"(недаступная спасылка). Game Informer (29 лютага 2012). — «У наступным твіце Мак-Мілен пацвердзіў, што рашэнне было такім з-за "сумнеўнага рэлігійнага ўтрымання". Пазней ён усхваліў Steam за тое, што той з'яўляецца такой свабоднай платформай для незалежных гульняў.» Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2014. Праверана 1 сакавіка 2012.
- ↑ а б Nintendo won't allow Binding of Isaac on the 3DS eShop(недаступная спасылка). Destructoid (29 лютага 2012). — «Гэта сумная сітуацыя, і я толькі магу спадзявацца на тое, што ў блізкай будучыні адбудзецца нешта, што зменіць як палітыку Nintendo, так і індустрыю ў цэлым, а таксама пагляды на важнасць стасункаў распрацоўнікаў жалеза і стваральнікаў софту.(...)"Усё гэта адкрыла мне вочы на тое, як жа шмат свабоды дае Steam незалежным распрацоўнікам. Цэнзура такога роду там вельмі рэдкая, і "забароненых" ці зацензуренных гульняў зусім крыху. Прыемна мець магчымасць апублікаваць што-небудзь якое апавядае пра рэлігію на такой платформе, як Steam."» Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2014. Праверана 29 лютага 2012.
- ↑ 16er-Einstufung wegen... Blasphemie (ням.)(недаступная спасылка) (4 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 9 February 2012.
- ↑ Makedonski, Brett. The Binding of Isaac broke two million sales(недаступная спасылка). Destructoid (19 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2016. Праверана 19 April 2013.
Спасылкі
- The Binding of Isaac на Metacritic
- The Binding of Isaac старонка ў Steam
- Блог разпрацоўшчыка
- The Binding of Isaac — Русская Вики (wikia)