Мода (статыстыка)
Выгляд
Мода — значэнне, якое часцей за ўсё сустракаецца ў выбарцы , або найбольш імавернае значэнне выпадковай велічыні.
Кажучы больш строга, модай дыскрэтнага размеркавання імавернасцей завецца значэнне, у якім функцыя імавернасці становіцца найбольшай. У сваю чаргу модай абсалютна непарыўнага размеркавання называецца значэнне аргумента, якое максімізуе шчыльнасць імавернасці[1].
Як матэматычнае спадзяванне, статыстычнае сярэдняе і медыяна, мода ёсць спосабам выразіць адным лікам важную інфармацыю аб выпадковай велічыні або выбарцы. У нармальнага размеркавання мода супадае з медыянай і матэматычным спадзяваннем, у той час як у моцна скажоных размеркаванняў гэтыя значэнні могуць істотна адрознівацца.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — С. 133. — ISBN 978-985-01-1043-5.