Хурма (Diospyros) — род субтрапічных і трапічных лістападных або вечназялёных дрэў і хмызнякоў сямейства эбенавыя (Ebenaceae). Дрэвы дажываюць да пяцісот гадоў. У многіх відаў пладоў ядомыя — яны ўяўляюць сабой буйныя аранжавыя сакавітыя ягады. Каля 500 відаў. Пашыраны ў трапічных (пераважна дажджавых лясах Малайскага архіпелага) і субтрапічных паясах, некаторыя дасягаюць Японіі і Паўночнай Амерыкі. На Каўказе 1 рэліктавы від — хурма звычайная. Вырошчваюць 2 віды: хурму ўсходнюю і хурму вірджынскую.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).