Арэхаўск
Гарадскі пасёлак
Арэхаўск
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Арэхаўск[2] — гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на беразе Арэхаўскага возера, каля вытоку ракі Аршыца. За 27 км ад Оршы, 10 км ад чыгуначнай станцыі Хлюсціна на лініі Орша—Смаленск (Расія), аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Оршай і Віцебскам. Насельніцтва 2 396 чал. (2017)[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнік у пачатку XX ст. як завадскі пасёлак Выдрыца ва ўрочышчы Выдрыца каля вёскі Арэхі Аршанскага павета ў сувязі з будаўніцтвам завода сухой перагонкі дрэва. Пасля закрыцця завода ў 1917 г. пасёлак сельскага тыпу. З 1924 г. у Аршанскім раёне. З пачаткам будаўніцтва Беларускай ДРЭС пасёлак зліўся з вёскай Арэхі і ў 1938 г. пераўтварыўся ў рабочы пасёлак пад назвай Арэхі-Выдрыца. У Вялікую Айчынную вайну амаль цалкам разбураны. З 1946 г. гарадскі пасёлак Арэхаўск. У 1946—1956 гг. цэнтр Арэхаўскага раёна.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]- БелДРЭС.
- ААТ «Арэхаўскі льнозавод».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Вітальевіч Азаранка — беларускі вучоны ў галіне аграрных навук, акадэмік.
- Маіна Іванаўна Арцішэўская-Ерусалімчык (нар. 1933) — беларускі архітэктар і пісьменніца.
- Ганна Мартынаўна Базыленка — беларускі мовазнавец.
- Самуіл Барысавіч Кормер — савецкі фізік.
- Аляксандр Аляксандравіч Навуменка (нар. 1947) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў.
- Аляксандр Папкоў (нар. 1954) — беларускі баскетбаліст
У Арэхаўску пахаваны беларускі жывапісец і педагог Пётр Пятровіч Шарыпа (1942—2013).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Перепись населения — 2009. Витебская область
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арэхаўск
- Геаграфічныя звесткі па тэме Арэхаўск на OpenStreetMap
- Арэхаўск на сайце Глобус Беларусі (руск.)