Перайсці да зместу

Дом Баграціёна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сядзібны дом
Ваўкавыская сядзіба
53°09′41,24″ пн. ш. 24°28′24,71″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Ваўкавыск
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000089шыфр 412Г000089
Стан дзейнічае Ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна
Map

Дом Баграціёна — помнік сядзібнай архітэктуры пачатку XIX стагоддзя. Знаходзіцца на ўскраіне Ваўкавыска (сучасная вул. Баграціёна, 10).

Па легендзе тут у 1812 годзе месціўся штаб 2-й расійскай арміі, якой камандаваў П. І. Баграціён[1]. Але ж, хутчэй за ўсё, будынак быў пабудаваны пазней — у сярэдзіне ХІХ стагоддзя[1].

У другой палове XIX ст. — гарадскі шпіталь, потым прытулак для састарэлых; у пачатку XX стагоддзя належаў прыватным уладальнікам.

Часткова разбураны ў перыяд Другой сусветнай вайны. З 1949 года ў будынку размешчаны Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя Пятра Іванавіча Баграціёна (заснаваны ў 1935 годзе як краязнаўчы, у Другую сусветную вайну разрабаваны, у 1948 годзе адноўлены).

Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак накрыты высокім вальмавым дахам. Цэнтральная частка з мезанінам вылучаная чатырохкалонным мураваным порцікам з выгнутым крывалінейным франтонам. Своеасаблівы порцік ўзбагачае пластычна сярэднюю частку дома, вылучаючы яго з суседняга шэрагу сядзібнай забудовы[2]. Над уваходам у межах порцікабалкон, на які выходзяць памяшканні мезаніна.

Фасады атынкаваныя. Планіроўка анфіладная, у цэнтры — вестыбюль з лесвіцай.

Помнік П. І. Баграціёну

[правіць | правіць зыходнік]

Перад уваходам у сядзібны дом знаходзіцца помнік П. І. Баграціёну працы З. Азгура[1]. Усталяваны ў 1950 годзе.

У сядзібе дзейнічае ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна, які быў заснаваны ў 1935 годзе, але будынак былога сядзібнага дома быў перададзены музею рашэннем Ваўкавыскага райвыканкама ад 15 лютага 1949 года.

Зноскі