Жодзень
Жодзень | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 143,6 м |
Даўжыня | 1,1 км |
Шырыня | 0,9 км |
Плошча | 0,5 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,58 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 62,3 км² |
Упадаюць | рака Копань, 2 ручаі |
Выцякаюць | рака Копань |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Жодзень — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна, за 32 км на паўночны захад ад горада Гарадок, каля вёскі Ноўка, за 0,4 км на поўдзень ад вёскі Прудок.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Жодзень балцкага паходжання. У ёй вылучаецца балцкі гідранімічны корань žod- / žad-.
Той жа корань у рачных і азёрных назвах *Жодзінка, Жадунь, Жодуч[1], Няжодка, Пражода, а таксама ў двухасноўных гідронімах Валажода і Лебяжода (Лібажода)[2].
Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žadalis, Žadikė, Žad-upys. Корань Žad- звязаны з моўным гняздом, у якім літоўскае žadas «мова, маўленне; прытомнасць», žodis «слова», žasti «прамаўляць; разгаворваць»[3].
Значэнне мусіла прасунуцца ад «мовіць» да «цячы», так жа сама як стараіндыйскае nadī «рака, водная плынь» пайшло ад *nad- «гучаць, шумець, раўсці, цурчэць»[4].
Пашыральнік -in- аднаўляецца і ў балцкай воднай назве Чэусен (Чэусень) на Верхнім Павоччы[5], у назве возера Жовін "Рыбнае"[6].
Значэнне азёрнай назвы Жодзень можна перадаць як «Праточнае (возера)». У Жодзень прыцякаюць тры ручаіны і дзве выцякаюць (адна напрамую ў раку Свіна, другая ў яе ж, але праз азёры Бярэзінец і Вялікая Восмата).
«Праточныя» азёры таксама маглі называцца з выкарыстаннем балцкага гідранімічнага кораня ab- (як Аболі ці Абстэрна).
Каля Жодзенскага возера — азёры з балцкімі назвамі Арлея, Восмата, Обаль (праз яго цячэ рака Обаль), Обалінец (на пэўным аддаленні на захадзе ад ракі Обаль).
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча паверхні возера 0,5 км². Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 3,58 км. Плошча вадазбору 62,3 км². Катлавіна возера лопасцевай формы. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пад лесам і хмызняком, на ўсходзе разараныя. Праз возера працякае рака Копань[7] з возера Беразінец, упадаюць 2 ручаі (на поўдні ручай з возера Соміна).
У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ О. Цинкаловський. Стара Волинь і Волинське Полісся (Краєзнавчий словник — від найдавніших часів до 1914 року). Т. 1. Вінніпег, 1984. С. 398.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 395—396.
- ↑ В. Н. Топоров. Речь и река/речка (из области мнимых этимологичнских парадоксов) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропейцы. Кн. 2. Москва, 2006. С. 205.
- ↑ Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 294.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 5, 187.
- ↑ На картах N-35-12 і N-35-24 — Прудніца
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 года. Адпавядае стану мясцовасці на 1979 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)