Перайсці да зместу

Ромё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ромё
дацк. Rømø
Характарыстыкі
Плошча128,86 км²
Насельніцтва715 чал. (2009)
Шчыльнасць насельніцтва5,55 чал./км²
Размяшчэнне
55°08′ пн. ш. 08°31′ у. д.HGЯO
АрхіпелагПаўночна-Фрызскія астравы
АкваторыяПаўночнае мора
Краіна
Рэгіёнвобласць Паўднёвая Данія
Камунакамуна Цёнер
Ромё (Данія)
Ромё
Ромё
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ромё[1] (дацк.: Rømø) — колішні востраў[2] у Паўночным моры каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа паўвострава Ютландыя. Адзін з Фрызскіх астравоў (уваходзіць у групу Паўночна-Фрызскіх астравоў). Належыць Даніі, уваходзіць у склад муніцыпалітэта Цёнер (вобласць Паўднёвая Данія). Плошча 128,86 км², насельніцтва 715 жыхароў (1 студзеня 2009).

Касмічны здымак вострава
Ромё

Ромё ў наш час з'яўляецца самым паўднёвым дацкім востравам каля заходняга ўзбярэжжа Ютландыі (раней існаваў невялікі незаселены востраў Ёрсан (дацк.: Jordsand), затоплены ў 1999 годзе). Востраў звязаны з мацерыком дарогай, якая перасякае дамбу. Знаходзіцца за 3 км ад найбліжэйшага нямецкага вострава Зільт, з ім усталявана паромнае паведамленне. На востраве ёсць некалькі дробных населеных пунктаў: Конгсмарк (дацк.: Kongsmark), Эстэрбю (дацк.: Østerby), Лакальк (дацк.: Lakolk), Сёнерстран (дацк.: Sønderstrand) і інш.

У 1864 годзе паводле вынікаў Дацкай вайны перайшоў да Прусіі. Да 1920 года належаў Германіі, затым у выніку плебісцыту разам з іншымі тэрыторыямі перайшоў да Даніі. Цяпер Ромё — папулярны турыстычны цэнтр.

Зноскі

  1. Напісанне Ромё ў адпаведнасці з картай да арт. Данія. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  2. У выніку будаўніцтва дамбы стаў паўвостравам.