Італьянцы
Італьянцы (italiani) | |
Знакамітыя італьянцы | |
Агульная колькасць | 34 407 тыс. |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Італія — 26 328 тыс. Швейцарыя — 38 тыс. |
Мова | італьянская, дыялекты |
Рэлігія | пераважна каталіцтва, ёсць пратэстанты |
Блізкія этнічныя групы | карсіканцы, рэтараманцы |
Італья́нцы (італ.: italiani) — раманскі народ, карэнныя жыхары Італіі, поўдня Швейцарыі, Сан-Марына. Жывуць таксама ў іншых Еўрапейскага Саюза, Лацінскай Амерыкі, ЗША, Канадзе і г. д. У Рэспубліцы Беларусь у 2009 г. жыло 98 чал., якія вызначалі сваю тоеснасць як італьянцы. З іх 3 лічылі роднай мовай беларускую[1]. Агульная колькасць (2012 г.) - 34 407 тыс.[2][3]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле дадзеных археалогіі, першыя людзі на тэрыторыі Італіі з'явіліся ў глыбокай старажынасці – 50.000 – 100.000 гг. таму, і яны пакінулі рэшткі сваёй працы, мастацтва, узоры і інш.
Праз тысячагоддзі, пачалася міграцыя індаеўрапейскіх груп, якія далі такія вядомыя культуры як Этрускі, Лаціны і іншыя італійскія плямёны.
Вялікі ўплыў на фарміраванне італьянскай народнасці мела Антычнасць і звязаная з ёй Рымская імперыя: пры цэзары Аўгусце быў праведзны перапіс насельніцтва і колькасць папуляцыі склала прыблізна 7 мільёнаў. У Рыме, сталечным гарады імперыі жыло каля 1 мільёна асоб.
Барбарскія нашэсці і крызіс Рымскай імперыі прывеў да дэўрбанізацыі, заняпаду гарадоў і скрачэнню папуляцыі. Войны, якія вялі іншаземныя дзяржавы па тэрыторыі краіны, эпідэміі чорнай смерці (чумы) і халеры не спрыялі ўзросту папуляцыі. Калі на пачатку тысячагоддзя, у Італіі жыло прыблізна 17 мілёнаў асоб, то ў 1850, іх было толькі каля 25 мільёнаў.
Ва ўласнай дзяржаве
[правіць | правіць зыходнік]Узрастанне колькасці жыхароў
[правіць | правіць зыходнік]У 1861 г. утварылася адзіная Італія. Тады ж быў праведзены першы перапіс насельніцтва. Паколькі перапіс вельмі дарагі і складаны працэс, таму ён праводзіўся толькі адзіны раз у дзесяць год. Прыкладна кожнае дзесяцігоддзе, колькасць жыхароў павялічвалася на 2-4 мільёны. Графік перапісаў паказаў, што колькасць папуляцыі павялічылася на 100% толькі праз 100 год пасля набыцця Незалежнасці, у 1961 г. Тады той паказчык склаў 97,65%. Адмоўным бокам ува ўзросце стала іміграцыя, у выніку якой узніклі шматлікія дыяспары італьянцаў у Злучаных Штатах, Бразіліі, Аргенціне і іншых краінах Еўропы і свету. Вельмі важным у перапісах стаў 1988 год, паводле якога, у Італіі жыло 57.399.000 чалавек, што склала ў параўнанні з 1861 г. - рост на 124%. На кожнага, хто нарадзіўся тады, прыходзілася 2,25 чалавек, на кожных 4 прыходзілася 9.
Узрастанне папуляцыі італьянцаў была вельмі значнай для яе тэрыторыі. Павялічылася шчыльнасць насельніцтва, павялічылася колькасць новых дамоў, школаў, фабрык і працоўных месцаў.
Для прыкладу, павелічэнні насельніцтва за мінулыя такія ж перыяды не былі такімі значнымі і буйнымі. Так, у перыяд з 1700 па 1850 колькасць насельніцтва павялічылася толькі прыкладна на 47%.
Культура італьянцаў
[правіць | правіць зыходнік]Мова
[правіць | правіць зыходнік]Італьянская мова з'яўляецца пераважнаю і дзяржаўнаю моваю ў Італіі; яна вядома як літаратурная з ХIIІ стагоддзя. У аснову сучаснай італьянскй мовы леглі дыялекты Тасканіі і Фларэнцыі. Падчас аб'яння краіны ў 1861 г., толькі 2,5% насельніцтва маглі размаўляць на нацыянальнай італьянскай мове. Астатнія дыялекты страчваюць сваю значнасць і паступова зыходзяць з практыкі, таму што сярэдняя школа, міграцыі прымушаюць выкарыстоўваць толькі італьянскую мову. Большасць дыялектаў набыла сваю граматыку і правапіс і могуць звацца як асобныя мовы.
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]Каталіцызм з'яўляецца дамінуючай рэлігіяй сярод італьянцаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2