Перайсці да зместу

Алеуцкая мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алеуцкая
Саманазва Unangam Tunuu, Уна́ӈам тунуу́
Краіны ЗША, Расія
Агульная колькасць носьбітаў 200
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Паўночнай Амерыкі

Эскімоска-алеуцкая сям’я

алеуцкая галіна
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 але 033
ISO 639-1
ISO 639-2 ale
ISO 639-3 ale
WALS ale
Atlas of the World’s Languages in Danger 163 і 145
Ethnologue ale
Linguasphere 60-AA
ELCat 671
IETF ale
Glottolog aleu1260

Алеу́цкая мова (Unangam Tunuu, Уна́ӈам тунуу́) — паўночнаамерыканская мова, распаўсюджаная на поўдні і захадзе Аляскі (ЗША) і Камандорскіх астравах (Расія), родная мова алеутаў. Уваходзіць у склад эскімоска-алеуцкай моўнай сям’і. Колькасць носьбітаў — каля 200 чалавек.

Падзяляецца на буйныя 2 дыялекты: усходні і заходні. У кожным дыялекце вылучаюць асобныя тэрытарыяльныя гаворкі (напрыклад, гаворкі астравоў Прыбылова, Ату, Берынга і г. д.). У Расіі берынгаўская гаворка лічыцца асобным дыялектам.

Першыя алеуцкі алфавіт і граматыка былі распрацаваны на аснове кірыліцы расійскім святаром Іаанам Венеамінавым у 1846 г. У 1930-х гг. савецкая этнограф Лізавета Арлова распрацавала алфавіт і граматыку для берынгійскага дыялекта на аснове лацінкі, аднак яна не была апублікавана. У нашы дні ў Расіі часцей карыстаюцца эскімоскім алфавітам на аснове кірыліцы, распрацаваным у 1950-я гг. — 1980-я гг.

У ЗША распрацоўка алеуцкага алфавіта і граматыкі ў Цэнтры па вывучэнню моў карэнных народаў Аляскі пачалася толькі ў 1970-я гг. Канчаткова яе завершыў калектыў пад кіраўніцтвам нарвежскага лінгвіста Кнута Бергсланда ў 1997 г.

Алеуцкая мова знаходзіцца пад пагрозай знікнення.