Ваенны пераварот у Малі (2020)
Пераварот у Малі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Пояс пераваротаў | |||
Дата | 18 жніўня 2020 | ||
Прычына | Пратэсты ў краіне, карупцыя, дзеянні ўладаў ва ўмовах пандэміі каранавіруса, дзеяйнасць ісламістаў | ||
Вынік | адстаўка прэзідэнта і роспуск парламента, стварэнне Нацянальнага камітэта выратавання народа на чале з Асімі Гаіта | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваенны пераварот у Малі 2020 года быў абумоўлены незадаволенасцю насельніцтва дзейнасцю ўладаў, у прыватнасці карупцыяй, наступствамі пандэміі COVID-19 і актыўнасці ісламісцкіх групоўвак. Бунт скончыўся зрушэннем прэзідэнта Кейта і фарміраваннем ваеннага ўрада.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]18 жніўня атрады Узброеных сіл Малі зладзілі мяцеж[2][3]. Салдаты на пікапах штурмавалі ваенную базу ў горадзе Каці, дзе адбылася страляніна да таго, як раздалі зброю з зброевага склада, і былі арыштаваны старэйшыя афіцэры[4][5]. На вуліцах горада былі заўважаны танкі і бранятэхніка, а таксама ваенныя грузавікі, якія накіроўваліся ў сталіцу Бамако[6].
Мяцежнікі, узначаленыя палкоўнікам Садзіа Камара, арыштавалі міністра фінансаў Абдула Дафі, начальніка штаба нацыянальнай гвардыі, і Мусу Цімбіне, спікера Нацыянальнага сходу. Прэзідэнт Ібрагім Бубакар Кейта быў пераведзены ў бяспечнае месца[7].
Ужо да вечара мяцежнікі арыштавалі сына прэзідэнта Карыма Кейта, прэм’ер-міністра Бубу Сісе, а таксама самога лідара краіны. Акрамя гэтага, затрыманы шэраг міністраў і высокапастаўленых афіцэраў краіны, у тым ліку кіраўніка міністэрства замежных спраў і міністэрства абароны. Путчысты высунулі патрабаванне, каб дзейны прэзідэнт Малі пакінуў краіну[8][9]. Захопленае кіраўніцтва краіны было дастаўлена на бронетранспарцёры ў ваенны лагер у Каці, дзе першапачаткова і пачалося паўстанне[10]. Калі стала вядома пра мяцеж, сотні пратэстуючых сабраліся каля Манумента незалежнасці Бамако, каб запатрабаваць адстаўкі Кейты. Пратэстоўцы таксама падпалілі будынак Міністэрства юстыцыі[11].
19 жніўня прэзідэнт Ібрагім Бубакар Кейта аб’яўляе аб сваёй адстаўцы і распускае парламент[12]. Ваеннае кіраўніцтва загадала зачыніць усе памежныя пераходы і ўвяло каменданцкі час у начны час. Усе паветраныя і наземныя мяжы закрыты да далейшага паведамлення. Каменданцкі час дзейнічаў з 21:00 да 05:00. Ісмаэль Вагэ, намеснік начальніка ВПС Малі, запрасіў апазіцыйныя групы на перамовы аб новых выбарах[13]. Таксама зачынілі межы, але ўжо 21 жніўня яны былі адкрыты[14]. На гэтым фоне быў створаны Нацыянальны камітэт выратавання народа на чале з палкоўнікам Асімі Гаіта[15].
Міжнародная рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнікі ЕС[16] і Афрыканскага саюза[17], а таксама ААН[18] асудзілі дзяржаўны пераварот. З падобнай пазіцыяй выступілі таксама прадстаўнікі шэрагу краін, у тым ліку Францыя[19], ЗША[20], Канада[21], Расія[22], Турцыя[23] і Кітай[24].
Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі 20 жніўня прыпыніла членства Малі ў арганізацыі і наклала на краіну гандлёвае і фінансавае эмбарга з патрабаваннем перадачы ўлады грамадзянскім[25]. Аднак ужо у кастрычніку, дзякуючы дыпламатычным намаганням ваеннай хунты, усе санкцыі скасаваны[26].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Coup d’État au Mali: 4 morts civils dans la nuit selon l’hôpital de Bamako Архівавана 21 жніўня 2020., RFI, 19 août 2020.
- ↑ Gunfire heard at Mali army base, warnings of possible mutiny
- ↑ В Мали воинские части подняли мятеж
- ↑ Possible coup underway in Mali
- ↑ Mali: Gunfire heard at Kati military camp near Bamako
- ↑ Mali soldiers detain senior officers in apparent mutiny
- ↑ Gunshots heard at military camp near Mali capital
- ↑ Мятежники в Мали арестовали премьер-министра страны и сына президента
- ↑ Военные в Мали подняли мятеж и задержали нескольких высокопоставленных чиновников(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 19 жніўня 2020.
- ↑ Mali’s President Exits After Being Arrested in Military Coup
- ↑ Soldiers seize Mali President Ibrahim Boubacar Keïta
- ↑ Mali’s president announces resignation after soldiers mutiny
- ↑ Mali coup: President quits after soldiers mutiny
- ↑ Mali: la junte annonce la réouverture vendredi des frontières aériennes et terrestres
- ↑ El coronel Assimi Goita, designado nuevo hombre fuerte de Mali tras el golpe Архівавана 20 жніўня 2020.
- ↑ "Mali: Déclaration du Haut-Représentant/Vice-President Josep Borrell sur la tentative de coup d'Etat en cours". European Union(фр.). 18 August 2020. Праверана 18 August 2020.
- ↑ "Mali PM also detained by mutinying soldiers, African Union condemns". Reuters(англ.). 2020-08-18. Архівавана з арыгінала 20 жніўня 2020. Праверана 2020-08-18.
- ↑ "UN chief demands 'immediate and unconditional release' of President, cabinet members". UN news(англ.). 2020-08-18. Праверана 2020-08-18.
- ↑ "Mali president 'seized by mutinying soldiers'". BBC News [брытанская англійская]. 2020-08-18. Праверана 2020-08-18.
- ↑ "Mutinying soldiers say they have detained Mali's President Keita, Prime Minister Cisse". France24. 18 August 2020. Праверана 18 August 2020.
- ↑ François-Philippe Champagne [FP_Champagne]. Canada is very concerned by the situation in Mali & strongly condemns the mutiny of the Garde nationale units against the government.
I can also confirm that all @CanEmbMali personnel are safe.
We will continue to follow the situation closely. . Твітэр (18 жніўня 2020). - ↑ Russia says has information about arrests of Mali's president and PM: RIA (19 жніўня 2020).
- ↑ "Turkey expresses concern over military takeover in Mali". Daily Sabah. 19 August 2020. Праверана 19 August 2020.
- ↑ Crossly, Gabriel; (writing) Blanchard, Ben; (ed.) Richardson, Alex (19 August 2020). "China, on Mali president resignation, says opposes regime change by force". Reuters. Архівавана з арыгінала 20 жніўня 2020. Праверана 19 August 2020.
{{cite news}}
:|last3=
мае агульную назву (даведка) - ↑ Mali : Bah N'Daw va présider la transition (фр.). Le Point (21 верасня 2020). Праверана 29 верасня 2020.
- ↑ Mali's Malick Diaw to head National Transition Council . BBC News (5 снежня 2020). Праверана 19 December 2020.