Заліў Кука
Выгляд
Заліў Кука | |
---|---|
англ. Cook Inlet | |
60°26′16″ пн. ш. 151°52′30″ з. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Упадаюць | Сусітна, Матануска, Касілоф, Нік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Залі́ў Ку́ка[1] (англ.: Cook Inlet) або Кенайскі заліў[1] — заліў Ціхага акіяна, ля паўднёвых берагоў Аляскі. Атрымаў сваю назву ў гонар Джэймса Кука, які даследаваў яго ў 1778 годзе. Аддзяляе Кенайскі паўвостраў ад мацерыка.
Даўжыня 370 км, шырыня 18—111 км, глыбіня 22—78 м. Берагі ў паўднёвай частцы заліва высокія, скалістыя, моцна парэзаныя, у паўночнай нізкія. Прылівы паўсутачныя, іх велічыня да 12 м. Моцнае прыліўное цячэнне мае хуткасць да 15,5 км/г. У глыбіні распадаецца на два рукавы: Турнаген і Нік-Арм. У заліў упадаюць рэкі: Сусітна, Матануска, Касілоф і Нік.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 1999.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ку́ка залі́ў, Кенайскі заліў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 567. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Ку́ка зали́в, Кенайский залив // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 345. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Ку́ка зали́в, Кенайский залив // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 263—264. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Увага: Прадвызначаны ключ сартавання «Кука заліў» перавызначае папярэдні прадвызначаны ключ сартавання «Кука».