Перайсці да зместу

Новы агульны каталог

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спіральная галактыка NGC 3982

Новы агульны каталог туманнасцей і зорных скопішчаў (англ.: New General Catalogue of Nebulaes and Star Clusters; азначэнне аб’ектаў NGC; сустракалася транслітарацыя азначэння НГК) — каталог аб’ектаў далёкага космасу.

Гэта адзін з найбольшых неспецыялізаваных каталогаў, бо змяшчае ў сабе ўсе тыпы аб’ектаў далёкага космасу (галактыкі, туманнасці, зорныя скопішчы), і найбольш вядомы ў аматарскай астраноміі каталог.

Каталог быў складзены ў 1880-х гадах Джонам Людвікам Эмілем Дрэерам[ru] на аснове назіранняў Уільяма Гершэля, а потым паслядоўна пашыраны двума Індэкснымі каталогамі (каля 5000 аб’ектаў).

Аб’екты паўднёвай часткі зорнага неба каталагізаваныя менш падрабязна.

Новы агульны каталог утрымліваў шмат памылак, якія былі потым выпраўленыя ў абноўленым NGC.