Эма Лазарус
Эма Лазарус | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1849[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1887[1][2][…] (38 гадоў) ці 1887[4] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Moses Lazarus[d] |
Маці | Esther Lydia Mary Lazarus[d][5] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, журналістка, перакладчыца |
Мова твораў | англійская |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эма Лазарус (англ.: Emma Lazarus; 22 ліпеня 1849 — 19 лістапада 1887) — амерыканская пісьменніца.
Нарадзілася ў сям’і багатага плантатара, нашчадка старадаўняй сефардскай сям’і, якая бегла ў Новы Свет з Партугаліі ад пераследу інквізіцыі.
Атрымала хатнюю адукацыю. Пачала публікаваць вершы ў 1866 годзе. Працяглы час займалася грамадскай дзейнасцю: уладкаваннем габрэйскіх уцекачоў, якія пакінулі падчас пагромаў Расійскую імперыю і прыбылі ў ЗША. У публіцыстычных артыкулах выкрывала амерыканскіх габрэяў за чэрствасць і абыякавасць.
Перакладала з іўрыту на англійскую мову вершы «Залатога стагоддзя іспанскага габрэйства» (Егуда бен Галеві, Мошэ ібн Эзра, Ібн Гвіроль). Некаторыя з гэтых перакладаў увайшлі ў малітоўнікі.
Верш Эмы Лазарус «Новы Калос» (The New Colossus) атрымаў першы прыз на аўкцыёне, дзе збіралі сродкі на пабудову п’едэстала Статуі Свабоды, цяпер ён напісаны на пліце п’едэстала.
На беларускую мову яе некаторыя вершы пераклала Ганна Янкута.
Зноскі
- ↑ а б Emma Lazarus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Emma Lazarus // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://en.wikisource.org/wiki/Woman_of_the_Century/Emma_Lazarus
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 4 мая 2022.
- ↑ Geni.com — 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на сайце «ПрайдзіСвет»