Іван Адольфавіч Куніцкі
Іван Адольфавіч Куніцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 мая 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 2010 (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Іван Адольфавіч Куні́цкі (4 мая 1949, в. Баранава, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць — 25 мая 2010, г. Гродна) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1966—1967 гадах лабарант Копцеўскай СШ; у 1972—1975 гадах архітэктар АКА-2 Гродзенскага філіяла «Белдзяржпраект». У 1973—1974 гадах служыў у радах Савецкай Арміі. У 1976 годзе старэйшы архітэктар праектнага інстытута «Гроднаграмадзянпраект», у 1977 старэйшы архітэктар Гродзенскага філіяла інстытута «Белкалгаспраект»; у 1977—1988 гадах старэйшы архітэктар будаўнічага аддзела, кіраўнік групы будаўнічага аддзела, галоўны архітэктар Гродзенскага філіяла ДІАП; у 1988—1994 гадах галоўны архітэктар, начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела, галоўны архітэктар архітэктурна-канструктарскай майстэрні; у 1998—2002 гадах начальнік архітэктурна-канструктарскага аддзела, у 2002—2003 гадах галоўны архітэктар—намеснік начальніка аддзела архітэктуры і генплана, галоўны архітэктар праектаў архітэктурна-канструктарскага аддзела інстытута «Гроднадзіпрабуд»; у 2003 годзе галоўны архітэктар праекта аддзела АКМ ААТ «ГІАП», у 2003—2006 гадах начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела, галоўны архітэктар інстытута, начальнік архітэктурна-канструктарскага аддзела інстытута «Гроднадзіпрабуд». У 2005 годзе прайшоў міжнародную стажыроўку ў Берліне з атрыманнем сведчання міжнароднага ўзору ў вобласці архітэктурнага і будаўнічага праектавання, кантролю і нагляду за правядзеннем работ[1].
У 2006—2010 гадах галоўны інжынер праекта ў ПМ-1 інстытута «Гроднаграмадзянпраект». У 2009 атрымаў два кваліфікацыйныя атэстаты: на ажыццяўленне функцый галоўнага інжынера праекта і на ажыццяўленне функцый галоўнага архітэктара праекта[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: спартзала музпедвучылішча (1975); у аўтарскім калектыве: жылая група дамоў з крамай «Дзіцячы свет» па вул. М. Горкага, адміністрацыйны корпус трэста «Гроднапрамбуд» (1982), ІВЦ аб’яднання «Азот» (1986) у Гродне, завод запчастак у г. Крэмінна УССР (1982), навучальна-курсавы камбінат у Адэсе (1985)[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ударнік камуністычнай працы (1980), узнагароджаны Ганаровай граматай (1982, 1985, 1986)[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Дачка Алена Іванаўна Куніцкая, галоўны спецыяліст аддзела інвестыцый будаўніцтва, аб’ектаў жылля і сацыяльнай сферы камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Куницкий Иван Адольфович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Куницкий Иван Адольфович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Куницкий Иван Адольфович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Куницкий Иван Адольфович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 4 мая
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне
- Памерлі 25 мая
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі Гроднасельбудпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Гродна