Інстытут энергетыкі АПК НАН Беларусі
Не варта блытаць з Інстытутам энергетыкі НАН Беларусі
Інстытут энергетыкі АПК НАН Беларусі — былая навуковая арганізацыя па праблемах энергетыкі аграпрамысловага комплексу Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1966 годзе ў Мінску быў створаны Мінскі філіял Дзяржаўнага Усесаюзнага навукова-даследчага тэхналагічнага інстытута рамонту і эксплуатацыі машынна-трактарнага парка (ГОСНИТИ) Усесаюзнага аб’яднання «Саюзсельгастэхніка» пры Савеце Міністраў СССР. У 1970 пераўтвораны ва Усесаюзны навукова-даследчы і тэхналагічны інстытут мантажу, эксплуатацыі і рамонту машын і абсталявання жывёлагадоўчых і птушкагадоўчых ферм (УНДІТІМЖ).[1] У 1992 увайшоў у склад Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь Ліквідаваны ў 1993 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.09.1993 г. № 627.[2] У 1996 створана дзяржаўнае прадпрыемства "Беларускі Інстытут «БЕЛНДІАГРАЭНЕРГА», пераўтворанае ў 2000 г. у рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы інстытут энергетыкі і электрыфікацыі аграпрамысловага комплексу». У сувязі з расфарміраваннем Акадэміі аграрных навук і утварэннем Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі атрымаў актуальную назву. Расфарміраваны ў 2006 годзе.[3].
Напрамкі навуковай дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]- распрацоўка навуковых асноў перспектыўнага развіцця энергетыкі і электрыфікацыі аграпрамысловага комплексу, рацыянальнага энергазабеспячэння спосабаў эфектыўнага прымянення розных відаў энергіі
- распрацоўка сістэмы машын і абсталявання для паліўна-энергетычнага комплексу, камплектаў халадзільнага абсталявання, сродкаў аўтаматызацыі для кіравання тэхналагічнымі працэсамі
- распрацоўка энергазберагальных, эколагабяспечных тэхналогій для галін аграпрамысловага комплексу
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- Вікенцій Іванавіч Русан — доктар тэхнічных навук, прафесар[4]