Перайсці да зместу

Анатоль Аляксандравіч Жук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Аляксандравіч Жук
Дата нараджэння 20 мая 1949(1949-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2009(2009-11-19) (60 гадоў)
Месца смерці
Адукацыя
Прафесія акцёр, пісьменнік
Тэатр
Член у
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Анатоль Аляксандравіч Жук (20 мая 1949, в. Ярэмічы, Карэліцкі раён — 19 лістапада 2009, Мінск) — беларускі акцёр, пісьменнік. Заслужаны артыст Беларусі (1997).

Вучыўся ў Ярэміцкай сярэдняй школе. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1970 годзе.

У 1970—1973 гг. працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ў г. Бабруйску. 3 1975 года ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.

Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1993 года[1].

Значнае месца сярод роляў камедыйнага і вострахарактарнага плана займалі казачныя персанажы, у якіх Жук падкрэсліваў дамінуючую рысу, дэманстраваў выразную пластыку. Актыўнасць жыццёвай пазіцыі акцёра праяўлялася ў створаных Жуком вобразах мужных, валявых людзей: Несцерка (аднайменная п’еса В. Вольскага), Цюхай-Ліпскі («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ратнік («Песня пра зубра» паводле Міколы Гусоўскага), Міканор («Подых навальніцы» паводле І. Мележа), Віктар («Экзамен на восень» І. Шамякіна), Дабрыня («Палачанка» А. Дударава), Цар возера («Ноч на Івана Купалу» Ю. Куліка), Фабіян («Дванаццатая ноч[ru]» У. Шэкспіра), Важак («Бэмбі[ru]» паводле Ф. Зальтэна) і інш.

Аўтар зборнікаў: прозы «Помста матылькоў» (1991), «Пагаварыць трэба» (1993), «Дзённае паляванне на месяц» (2002), вершаў «Туга» (2007), рамана «Бульвар» (2009).

Заслужаны артыст Беларусі (1997). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980).

Зноскі

  1. Жук Анатоль – Белліт  (21 кастрычніка 2023). Праверана 31 снежня 2023.