Перайсці да зместу

Аляксандр Надсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Надсан)
Аляксандр Надсан
Аляксандр Антонавіч Надсан
Айцец Аляксандр Надсан. Чырвоны касцёл (Мінск, 2008)
Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа
з 1994
Царква Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Адукацыя
Дзейнасць Апостальскі візітатар, гісторык
Імя пры нараджэнні Аляксандр Антонавіч Бочка
Арыгінал імя
пры нараджэнні
Аляксандр Антонавіч Бочка
Нараджэнне 8 жніўня 1926(1926-08-08)
Смерць 15 красавіка 2015(2015-04-15) (88 гадоў)
Пахаванне
Бацька Антон Бачко
Прыняцце свяшчэннага сану 1958
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр На́дсан, сапраўднае імя Алякса́ндр Анто́навіч Бо́чка (8 жніўня 1926, Гарадзея — 15 красавіка 2015, Лондан) — беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.

Нарадзіўся 8 жніўня 1926 года ў Гарадзеі ў сям’і Антона Бочкі. Падчас нацысцкай акупацыі вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы (скончыў у 1943). Скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі ў Альберціне. У чэрвені 1944 г. стаў курсантам мінскай афіцэрскай школы Беларускай краёвай абароны.

З 1944 года — на эміграцыі. Летам таго ж года быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС, перайшоў на бок саюзнікаў.[1] Удзельнік Руху Супраціўлення ў Францыі. Ваяваў у 2-м Польскім корпусе генерала Андэрса ў Італіі, паранены.

З 1946 жыве ў Вялікабрытаніі. Выпускнік матэматычнага факультэта Лонданскага ўніверсітэта (1953). Стваральнік, кіраўнік (1951—53) Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, рэдактар яго часопісаў «Беларус на чужыне» і «На шляху». Быў адным са стваральнікаў БХАА «Жыццё», БАКА «Рунь», а таксама Беларускага незалежніцкага народна-хрысціянскага руху. Магістр багаслоўя рымскай грэчаскай калегіі (1953—58). У 1958 годзе прыняў святарскае свячанне. У ліпені 1959 года вярнуўся з Рыма ў Вялікабрытанію, працаваў выкладчыкам матэматыкі ў Нотынгеме і ажыццяўляў душпастырскую дзейнасць у Цэнтральнай і Паўночнай Англіі. Дырэктар школы-інтэрнату імя Кірылы Тураўскага пры Беларускай каталіцкай місіі (1966—75). Заснавальнік і кіраўнік бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане (з 1971). Кіраўнік беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі (з 1981). Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы (з 30 чэрвеня 1986). Старшыня Беларускага камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі (з 1989). Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня).

Пераклаў з грэчаскай і славянскай моў на беларускую значную частку корпуса ўсходніх літургічных тэкстаў. Аўтар больш за 250 навуковых публікацый, кніг па гісторыі Беларусі і гісторыі беларускага хрысціянства ХХ ст, малітаўніка «Госпаду памолімся» (2002), які з’яўляецца афіцыйным тэкстам набажэнстваў Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Вызначыў год выдання «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны (1522), а таксама расчытаў і ўвёў у навуковы ўжытак аль-кітабы беларускіх татараў.

Быў ганаровым доктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Ведаў 9 моў.

Магіла на лонданскіх могілках Святога Панкрата.

З восені 2014 года цяжка хварэў. Памёр у выніку развіцця хваробы нырак 15 красавіка 2015 года ў Лондане[2]. Пахаваны на Лонданскіх могілках Святога Панкрата.[3]

  1. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 8 жніўня. Аляксандр Надсан
  2. Беларусы згадваюць айца Аляксандра Надсана. Падзеі дня. Радыё «Свабода» (16 красавіка 2015). Праверана 16 красавіка 2015.
  3. Уладзімір Арлоў. ІМЁНЫ СВАБОДЫ. (Бібліятэка Свабоды. XXІ стагоддзе.) — 4-е выд., дап. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. — Ст. 671