Перайсці да зместу

Бамберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Бамберг
Bamberg
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Зямля
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
54,58 км²
Вышыня цэнтра
245—386 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
72 341 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0951
Паштовы індэкс
96001-96052
Аўтамабільны код
BA
Афіцыйны сайт
stadt.bamberg.de (ням.)
Бамберг на карце Германіі ±
Бамберг (Германія)
Бамберг
Бамберг (Баварыя)
Бамберг

Бамберг (ням.: Bamberg, у Сярэднявеччы: Babenberg, на франконскім дыялекце: Bambärch) — горад акруговага падпарадкавання ў зямлі Баварыя, Германія. Горад з’яўляецца цэнтрам гарадскога самакіравання. У горадзе знаходзіцца Універсітэт Ота-Фрыдрыха, працуюць бровары і дзяржаўныя ўстановы. Бамберг, як і Рым, размешчаны на сямі гарах. У Сярэдневеччы Бамберг называлі «нямецкім Рымам». У саборы Бамберга пахаваны Клімент II (Папа Рымскі) — адзіны папа, пахаваны на поўнач ад Альпаў.

Бамберг — адзін з нямногіх старажытных гарадоў Германіі, ацалелых падчас Другой сусветнай вайны. У 1993 годзе горад Бамберг быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Акрамя Бамберг — адзін з нямногіх старажытных гарадоў Германіі, ацалелых падчас Другой сусветнай

У горадзе пражываюць каля 7000 грамадзян іншых нацыянальнасцей, у тым ліку каля 4100 служачых Арміі ЗША з сем’ямі.

Бамберг, як і Рым, размешчаны на сямі гарах. Бамберг упершыню згадваецца ў 902 годзе як уладанне роду Бабенбергаў Castrum Babenberch (вымаўляецца «Каструм Бабенберх»). У 973 імператар Атон II падараваў Бамберг свайму стрыечнаму брату Генрыху. Яго сын, Генрых II заснаваў тут у 1007 годзе біскупства і распачаў будаўніцтва Бамбергскага сабора. У 1430 годзе да горада падыйшлі гусіты, аднак маркграф Фрыдрых Брандэнбургскі здолеў адкупіцца ад аблогі за 12 000 гульдэнаў. У наступныя стагоддзі Бамберг моцна цярпеў ад іншаземных войскаў: у Трыццацігадовую вайну — ад шведскіх, у Сямігадовую — ад прускіх, а ў часы Напалеона — ад французскіх. Але ў перыяд барока, асабліва з канца XVII і да сярэдзіны XVIII стагоддзя, Бамберг перажывае культурны росквіт. З 1802 Бамберг у складзе Баварыі. Падчас Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў Бамберг становіцца адным з цэнтраў кіруемых дэмакратамі. Пасля Другой Сусветнай вайны Бамберг знаходзіўся ў амерыканскай акупацыйнай зоне: з таго часу ў горадзе размешчаны гарнізон арміі ЗША. Ён грунтаваўся да верасня 2014 года.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]